паздараве́ць гл. здаравець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паздараве́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паздараве́ю паздараве́ем
2-я ас. паздараве́еш паздараве́еце
3-я ас. паздараве́е паздараве́юць
Прошлы час
м. паздараве́ў паздараве́лі
ж. паздараве́ла
н. паздараве́ла
Загадны лад
2-я ас. паздараве́й паздараве́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час паздараве́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паздараве́ць сов. поздорове́ть, окре́пнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паздараве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць, зрабіцца здаровым, здаравейшым. Андрэй распытваў сябра, як ён жыве, як адпачываў. Васіль адказаў, што лета правёў у калгасе, працаваў кожны дзень, паздаравеў, падужэў. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паздараве́ць erstárken vi (s); zu Kräften kómmen*, wíeder áufkommen* vi (s) (пра хворага)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

здараве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Станавіцца здаравейшым.

|| зак. паздараве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апра́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

1. Ачысціцца, абмыцца, прыбрацца.

А. перад святам.

2. Паправіцца, паздаравець.

Ледзь апратаўся пасля хваробы.

|| незак. апра́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ачы́грыць ’паздаравець’, ачыгрыцца ’адхадзіцца, паздаравець’ (Яўс.). Няясна; магчыма, звязана з чыгра ’наравісты чалавек’ (лельч., Шур, вусн. паведамл.) і ўласным імем Чыгрын, Чыгрынаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адпі́цца, адап’юся, адап’ешся, адап’ецца; адап’ёмся, адап’яцеся; заг. адпіся; зак.

Разм. Паздаравець, набрацца сіл, ачуняць, часта п’ючы што‑н. Адпіцца малаком.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поздорове́ть сов. паздараве́ць; (выздороветь) ачуня́ць; (поправиться) папра́віцца; (стать сильнее) падужэ́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)