пазбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Сабраць, сканцэнтраваць у адным месцы ўсіх, многіх ці ўсё, многае.

П. людзей на сход.

2. што. Падабраць, падняць усё тое, што ўпала, рассыпалася і пад.; падабраўшы, скласці ў адно месца ўсё, многае.

П. рассыпаны гарох.

П. галлё ў кучы.

3. што. Скласці, саставіць з розных частак многа чаго-н.

П. станкі.

4. што і чаго. Збіраць што-н. на працягу якога-н. часу.

Пазбіраем яшчэ з гадзіну грыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазбіра́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пазбіра́ю пазбіра́ем
2-я ас. пазбіра́еш пазбіра́еце
3-я ас. пазбіра́е пазбіра́юць
Прошлы час
м. пазбіра́ў пазбіра́лі
ж. пазбіра́ла
н. пазбіра́ла
Загадны лад
2-я ас. пазбіра́й пазбіра́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пазбіра́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пазбіра́ць сов. (о многих, о многом) в разн. знач. собра́ть; (рассыпавшееся — ещё) подобра́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Сабраць, сканцэнтраваць у адным месцы ўсіх, многіх або ўсё, многае. [Рыль:] — Людзі, дзядзька Рыгор, ёсць. Пазбіраць іх толькі трэба ды на добрую дарогу паставіць ды даць ім добрага камандзіра. Колас.

2. Падабраць, падняць усё тое, што ўпала, рассыпалася і пад. [Фаня:] — Трэба гэты гарох пазбіраць, а то тут можна ўпасці. Чорны. // Падабраўшы, скласці ў адно месца ўсё, многае. [Маці] схадзіла на гарод, пазбірала ў адну кучу альховыя тычкі, якімі падпірала ўлетку фасолю. Чыгрынаў. І калі хлопцы пазбіралі ды спалілі ўсё бліжэйшае галлё, тады толькі яны наваліліся на зямлю і паснулі. Маўр.

3. Скласці, саставіць з розных частак многа чаго‑н. Пазбіраць станкі.

4. Размясціць у выглядзе складак, зборак што‑н. або ўсё, многае. Пазбіраць складкі на сукенцы.

5. і чаго. Збіраць што‑н. на працягу нейкага часу. Пасля трэцяга ўрока ўся школа пайшла на высокі бераг пацешыцца з прыгажосці яснага дня, пазбіраць грыбоў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазбіра́ць smmeln vt, ufheben* vt; ufsammeln vt; versmmeln vt (склікаць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пазбіра́ны со́бранный; подо́бранный; см. пазбіра́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пособира́ть сов., разг. пазбіра́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазбіра́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пазбіраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wyzbierać

зак. пазбіраць; сабраць; выбраць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

pozbierać

зак. пазбіраць;

pozbierać myśli — сабрацца з думкамі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)