пазбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Збіць, прымусіць адваліцца ўсё, многае.

П. яблыкі.

2. каго-што. Паваліць, прымусіць упасці ўсіх, многіх; падстрэліўшы, прымусіць упасці ўсё, многае або ўсіх, многіх.

П. людзей з ног.

П. качак.

3. каго-што. Рэзкім рухам зрушыць з пэўнага месца, адцясніць адкуль-н. усё, многае або ўсіх, многіх; збіць з дарогі, з правільнага напрамку ўсіх, многіх.

П. прыцэлы ў кулямётаў.

П. людзей з курсу.

4. каго. Моцна пабіць, знявечыць пабоямі ўсіх, многіх.

5. што. Сапсаваць ударамі, зрабіць нягодным усё, многае; абадраць скуру, кару і пад. ў многіх месцах.

П. капыты.

П. калені.

6. што. Збіваючы, прымацаваць адно да другога ўсё, многае.

П. скрынкі цвікамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазбіва́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пазбіва́ю пазбіва́ем
2-я ас. пазбіва́еш пазбіва́еце
3-я ас. пазбіва́е пазбіва́юць
Прошлы час
м. пазбіва́ў пазбіва́лі
ж. пазбіва́ла
н. пазбіва́ла
Загадны лад
2-я ас. пазбіва́й пазбіва́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пазбіва́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пазбіва́ць сов.

1. (ударом сдвинуть — о многом) сбить; (заставить упасть — ещё) сшиби́ть;

2. (соединить — о многом) сбить, сколоти́ть;

3. (с ног — о многих) сбить, свали́ть;

4. (сильно отколотить — о многих) изби́ть;

5. (повредить кожу на пальцах, локтях и т.п.) ссади́ть;

6. (скривить в сторону — о многом) сбить; (каблуки — ещё) стопта́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазбіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Збіць, прымусіць адваліцца ўсё, многае. Пазбіваць яблыкі.

2. Паваліць, прымусіць упасці ўсіх, многіх. Пазбіваць людзей з ног. // Падстрэліўшы, прымусіць упасці ўсё, многае або ўсіх, многіх. Пазбіваць самалёты. Пазбіваць качак.

3. Ударам, рэзкім рухам зрушыць з належнага месца, адцясніць адкуль‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Пазбіваць прыцэлы ў кулямётаў. // Збіць з дарогі, правільнага напрамку ўсіх, многіх. Пазбіваць людзей з правільнага курсу.

4. Моцна пабіць, знявечыць пабоямі ўсіх, многіх. [Рыльскі:] — Ці не ведаеце, браткі, што гэта за ён такі быў у чорным паліто, што цераз яго ласку людзей пазбівалі? Чорны.

5. Сапсаваць ударамі, зрабіць нягодным усё, многае. Пазбіваць капыты. □ — Не знайшлі нідзе работы, — так яны [старэйшыя браты] бацькам гавораць, — пазбівалі толькі боты, каштавалі многа гора... Дубоўка. // Абадраць скуру, кару і пад. у многіх месцах. Пазбіваць калені. □ Пакуль [дзяўчаты] прыйшлі на станцыю, ногі пазбівалі. Баранавых. На голым і шэрым, як сум, алешніку пачынаюць чырванець раны — там, дзе крыгі пазбівалі маладую крохкую кару. Адамчык.

6. Збіваючы, прымацаваць адно да другога ўсё, многае.

7. Зблытаць, зваліць усё, многае. Пазбіваць воўну.

•••

Пазбіваць рогі — тое, што і абламаць рогі (гл. абламаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазбіва́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пазбіваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

посбива́ть сов., разг. пазбіва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

посшиба́ть сов., прост. пазбіва́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обшиби́ть сов., разг. збіць, мног. пазбіва́ць, абабі́ць, мног. паабіва́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напа́хтать сов. збіць, мног. пазбіва́ць;

напа́хтать ма́сла збіць ма́сла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ссади́тьII сов. (оцарапать) збіць, мног. пазбіва́ць, абадра́ць, мног. паабдзіра́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)