пазашыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Зашыць усё, многае.

П. дзіркі.

2. Забіць дошкамі ўсё, многае.

П. франтоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазашыва́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пазашыва́ю пазашыва́ем
2-я ас. пазашыва́еш пазашыва́еце
3-я ас. пазашыва́е пазашыва́юць
Прошлы час
м. пазашыва́ў пазашыва́лі
ж. пазашыва́ла
н. пазашыва́ла
Загадны лад
2-я ас. пазашыва́й пазашыва́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пазашыва́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пазашыва́ць сов. (о многом) заши́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазашыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Зашыць усё, многае. Пазашываць дзіркі. Пазашываць у падкладку дакументы.

2. Забіць дошкамі ўсё, многае. Пазашываць франтоны. Пазашываць вокны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазашыва́ны заши́тый; см. пазашыва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заши́ть сов. зашы́ць, мног. пазашыва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазашыва́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пазашываць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замета́тьII сов., портн. зафастрыгава́ць; зашы́ць, мног. пазашыва́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пацырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

1. Зацыраваць усё, многае. [Марына Паўлаўна:] — Прыбяжыш, як непрытомная, і за мыццё бялізны або падлогі возьмешся. А то пазашываць, пацыраваць, выпрасаваць трэба. Васілевіч.

2. і без дап. Цыраваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)