пазараста́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Зарасці якой-н. расліннасцю — пра ўсё, многае.
Грады пазарасталі пустазеллем.
2. Пакрыцца валасамі, поўсцю і пад. — пра ўсіх, многіх.
Мужчыны пазарасталі бародамі.
3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Зажыць, зарубцавацца — пра ўсё, многае (разм.).
Пазарасталі раны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пазараста́ць
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
- |
пазараста́ем |
| 2-я ас. |
- |
пазараста́еце |
| 3-я ас. |
пазараста́е |
пазараста́юць |
| Прошлы час |
| м. |
пазараста́ў |
пазараста́лі |
| ж. |
пазараста́ла |
| н. |
пазараста́ла |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
пазараста́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пазараста́ць сов. (о многом)
1. зарасти́; позараста́ть, порасти́;
2. зарубцева́ться, зарасти́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пазараста́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Зарасці якой‑н. расліннасцю — пра ўсё, многае. Дарога ішла паўз лясное возера. Летам па ёй амаль ніхто не ездзіў, і каляіны пазарасталі высокай травой. Чыгрынаў. Травою ярына пазарастала. Корбан.
2. Пакрыцца валасамі, поўсцю і пад. — пра ўсіх, многіх. Светлагаловы хлопчык босы бяжыць да дубровы, страчаецца з мужнымі воінамі, якія пазарасталі бародамі, схуднелі, змарнелі ў цяжкім вандраванні. Бялевіч.
3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Разм. Зажыць, зарубцавацца — пра ўсё, многае. Пазарасталі раны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
позараста́ть сов., разг. пазараста́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
позарасти́ сов., разг. пазараста́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зарасти́ сов. зарасці́, мног. пазараста́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
porosnąć
poros|nąć
зак.
1. парасці; зарасці; пазарастаць;
2. co вырасці на чым;
3. прарасці;
zboże ~ło — збожжа прарасло
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
парасці́, ‑расту, ‑расцеш, ‑расце; ‑расцём, ‑расцяце, ‑растуць; пр. парос, ‑расла, ‑расло; зак.
1. Расці, павялічвацца ў росце некаторы час.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павырастаць, вырасці. [Марыля:] — Прыняла б я цябе, Амелька, ды сыны не захочуць. Вялікія ўжо хлопцы параслі. Лобан. / Аб раслінах, пладах. Побач з хвоямі параслі кучаравыя бярозкі. Шамякін. У пояс верасы тут параслі, А сосны цесна паспляталі рукі. Свірка.
3. чым. Пакрыцца расліннасцю, зарасці, пазарастаць. Партызанскія акопы Параслі травой, Ягаднікам, верасамі, Хвояй маладой. Танк. Для засады гэта была даволі зручная мясціна: тут крутыя [абочыны] густа параслі арэшнікам і ельнікам. М. Ткачоў. // Абрасці (валасамі). У Меера адна шчака была паголена да сінявы, а другая густа парасла чорным каракулем. Карпюк.
•••
Парасці быллём — тое, што і зарасці быллём (гл. зарасці).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)