пазайма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Запоўніць сабою ўсё, многае або ўзяць у сваё карыстанне ўсё, многае.

Кнігі пазаймалі ўсе паліцы.

2. што. Захапіць якую-н. прастору, нейкую колькасць чаго-н.

Турысты пазаймалі ўсе летнія домікі.

3. каго. Ахапіўшы, пагнаць куды-н. усіх, многіх.

П. кароў у статак.

4. каго (што). Заняць каго-н. чым-н. некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазайма́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пазайма́ю пазайма́ем
2-я ас. пазайма́еш пазайма́еце
3-я ас. пазайма́е пазайма́юць
Прошлы час
м. пазайма́ў пазайма́лі
ж. пазайма́ла
н. пазайма́ла
Загадны лад
2-я ас. пазайма́й пазайма́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пазайма́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пазайма́ць сов. (о многих, о многом) заня́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазайма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Запоўніць сабою, заняць усё, многае. Усе двары пазаймалі прыезджыя людзі. Колас. // Узяць у сваё карыстанне, скарыстаць для сваіх мэт усё, многае.

2. Захапіць нейкую колькасць чаго‑н., нейкую прастору. Бацька праз людзей даведаўся, што ехаць нам цяпер можна толькі на станцыю Парафіянава, бо папярэднія нашы станцыі пазаймалі немцы. Дубоўка.

3. Ахапіўшы, пагнаць куды‑н. усіх, многіх. Пазаймаць кароў у статак.

4. Заняць каго‑н. чым‑н. некаторы час. Пазаймаць гасцей паўгадзінкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pozajmować

зак. пазаймаць; заняць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

заня́ть​II сов.;

1. в разн. знач. заня́ць, мног. пазайма́ць;

2. (заинтересовать) заціка́віць;

3. (развлечь) заба́віць; см. занима́ть​II.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)