пазабаўля́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пазабаўля́юся пазабаўля́емся
2-я ас. пазабаўля́ешся пазабаўля́ецеся
3-я ас. пазабаўля́ецца пазабаўля́юцца
Прошлы час
м. пазабаўля́ўся пазабаўля́ліся
ж. пазабаўля́лася
н. пазабаўля́лася
Загадны лад
2-я ас. пазабаўля́йся пазабаўля́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час пазабаўля́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пазабаўля́цца сов.

1. развле́чься; позаба́виться; поигра́ть;

2. (немного) поразвле́чься, позаба́виться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазабаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Забаўляцца некаторы час. [Алаіза:] — Вы тут крышку пасядзіце, пазабаўляйцеся чым, а я на хвіліначку выскачу. Арабей. Праз момант.. [цётка Насця] ужо развязвала мяшэчак з насеннымі гарбузікамі: — Пазабаўляецеся, як будзе час... А цяпер будзем снедаць. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазабаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак., каго.

Павесяліць, пацешыць.

П. дзяцей.

|| звар. пазабаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

повесели́ться павесялі́цца, пазабаўля́цца, паце́шыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

позаба́виться пазабаўля́цца; паце́шыцца; (поиграть) пагуля́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поразвле́чься (тро́хі) пазабаўля́цца, (тро́хі) павесялі́цца; (тро́хі) разве́яцца; см. развле́чься.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поте́шиться

1. паце́шыцца, пазабаўля́цца;

2. (поиздеваться) паздзе́кавацца (з каго, з чаго);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

развле́чься

1. (повеселиться) пазабаўля́цца, павесялі́цца;

2. (отвлечься от чего-л.) разве́яцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блізі́р, ‑у, м.

У выразе: для (дзеля) блізіру — пра тое, што робіцца, выконваецца для адводу вачэй. І калі напачатку.. [Малінін] размаўляў з Маняй проста так, дзеля блізіру, каб пазабаўляцца, то цяпер ужо, адчуваецца, стаў шкадаваць маладуху. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)