пажу́хлы, -ая, -ае.

Які стаў жухлым.

Пажухлая трава.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пажу́хлы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пажу́хлы пажу́хлая пажу́хлае пажу́хлыя
Р. пажу́хлага пажу́хлай
пажу́хлае
пажу́хлага пажу́хлых
Д. пажу́хламу пажу́хлай пажу́хламу пажу́хлым
В. пажу́хлы (неадуш.)
пажу́хлага (адуш.)
пажу́хлую пажу́хлае пажу́хлыя (неадуш.)
пажу́хлых (адуш.)
Т. пажу́хлым пажу́хлай
пажу́хлаю
пажу́хлым пажу́хлымі
М. пажу́хлым пажу́хлай пажу́хлым пажу́хлых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пажу́хлы пожу́хлый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пажу́хлы, ‑ая, ‑ае.

Які стаў жухлым. Пажухлыя, аслабелыя травы па ўзбярэжжы заліваліся вадою папаўнелых рэк. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пожу́хлый пажу́хлы; пабля́клы; паліня́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАЛІ́МЫ,

матылі-ліставідкі (Kallima), род матылёў сям. німфалід. Некалькі відаў. Пашыраны ў тропіках Азіі і Афрыкі.

Крылы ў размаху да 8 см. Верхні бок крылаў ярка афарбаваны, ніжні — з малюнкам у выглядае ліставых жылак; формаю і афарбоўкай складзеныя крылы матыля нагадваюць пажухлы ліст (прыклад мімікрыі).

Каліма.

т. 7, с. 466

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)