Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пажа́ліццасов. пожа́ловаться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пажа́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
Выказаць сваю жальбу, незадаволенасць; паскардзіцца на што‑н. Горка стане бедачыне, Не прыхіліцца нідзе, Тады толькі жаль астыне, Як пажаліцца дудзе.Колас.Глушачыха, збіраючы лыжкі, пажалілася старому: — Нацягалася я за канём!..Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пажа́ліццаразм. sich beklágen (каму-н. bei D, накаго-н., што-н. über A); klágen vi (каму-н.Dнакаго-н., што-н. über A); sich beschwéren (каму-н. bei D, накаго-н., што-н. über A) (паскардзіцца)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
жа́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; жа́лься; незак.
1.на каго-што або са злуч. «што». Выказваць жальбу, нездаволенасць; бедаваць.
Ж. на боль у грудзях.
2.на каго (што). Скардзіцца, наракаць на каго-н.; падаваць скаргу.
Ж. на суседа.
|| зак.пажа́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нажа́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
Звярнуцца да каго‑н. са скаргай на каго‑, што‑н.; пажаліцца, паскардзіцца. Пажаліцца на суседзяў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
попла́каться(пожаловаться) паска́рдзіцца; пажа́ліцца; (посетовать) панарака́ць; (погоревать) пабедава́ць; (только в конструкциях без дополн.) папла́каць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пастагна́ць, ‑стагну, ‑стогнеш, ‑стогне; зак.
1. Стагнаць некаторы час. Увярэдзілася, варочаючы калоды ў лесе, маці. Паенчыла, пастагнала з тыдзень і згарэла, як свечка.Грахоўскі.Ладымер з’явіўся дадому сам не свой. Ён пастагнаў у сенцах, паенчыў, пабедаваў і падаўся ў хату.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паска́рдзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
1.Пажаліцца, выказаць сваё гора, незадавальненне. Расла .. [Ніна] ціхая, не смеючы слова адказаць сварлівай мачысе, баючыся паскардзіцца бацьку на крыўды.Галавач.Прося паскардзілася, што кепска бачыць, папрасіла прачытаць пісьмо.Паўлаў.
2. Звярнуцца да афіцыйнай асобы са скаргай. Хлопцы зашумелі, але ніхто не адважваўся сказаць брыгадзіру, паскардзішся — яшчэ большай бяды нажывеш.Дуброўскі.Некалькі старшынь калгасаў паскардзіліся ў райком партыі на недабраякасную работу некаторых трактарыстаў.Хадкевіч.// Нагаварыць, напаклёпнічаць, данесці. А ўвечары, калі прыйшоў Загурскі і маці паскардзілася яму на мяне, усё перамянілася.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)