ПАД’ЁМНАЯ СІ́ЛА,

складальная поўнай сілы ціску вадкага ці газападобнага асяроддзя на цела, што рухаецца ў ім, накіраваная перпендыкулярна да скорасці цела.

Існуе пры несіметрычным абцяканні цела асяроддзем. Напр., пры абцяканні крыла самалёта часцінкі асяроддзя, што абцякаюць ніжнюю паверхню, праходзяць за аднолькавы прамежак часу меншы шлях, чым часцінкі, што абцякаюць верхнюю, больш выпуклую паверхню, і, адпаведна, маюць меншую скорасць. Паводле законаў гідрадынамікі ціск у патоку большы там, дзе меншая скорасць, г.зн. што ціск знізу большы, чым зверху, што і прыводзіць да ўзнікнення П.с. Яна вызначаецца формулай: Y = ​1/2 Cyρν​2S, дзе ρ — шчыльнасць асяроддзя, ν — скорасць патоку, што набягае, S — плошча паверхні цела. Су — безразмерны каэфіцыент П.с., які залежыць ад формы цела, яго арыентацыі ў асяроддзі і інш.

Да арт. Пад’ёмная сіла. Абцяканне профілю крыла самалёта. Скорасць vн < vв , ціск pн > pв , Y — пад’ёмная сіла крыла.

т. 11, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Архімедава пад’ёмная сіла, гл. Гідрастатычная пад’ёмная сіла

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Гідрастатычная пад’ёмная сіла 1/473

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

шлагба́ум, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пад’ёмная ці рухомая перакладзіна для адкрывання і закрывання шляху на пераездах, заставах і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліфт, -а, М -фце, мн. -ы, -аў, м.

Пад’ёмная машына з кабінай для перамяшчэння людзей, грузаў у шматпавярховых дамах, шахтах і пад.

|| прым. лі́фтавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пад’ё́мны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пад’ё́мны пад’ё́мная пад’ё́мнае пад’ё́мныя
Р. пад’ё́мнага пад’ё́мнай
пад’ё́мнае
пад’ё́мнага пад’ё́мных
Д. пад’ё́мнаму пад’ё́мнай пад’ё́мнаму пад’ё́мным
В. пад’ё́мны (неадуш.)
пад’ё́мнага (адуш.)
пад’ё́мную пад’ё́мнае пад’ё́мныя (неадуш.)
пад’ё́мных (адуш.)
Т. пад’ё́мным пад’ё́мнай
пад’ё́мнаю
пад’ё́мным пад’ё́мнымі
М. пад’ё́мным пад’ё́мнай пад’ё́мным пад’ё́мных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пад’ёмны, -ая, -ае.

1. гл. падняцца, падняць і пад’ём.

2. Які прызначаны для пад’ёму, перамяшчэння ўверх.

П. кран.

3. Такі, які можна падняць.

Пад’ёмная заслона.

4. Які выдаецца для расходаў пры пераездзе на новае месца работы.

Пад’ёмныя грошы.

Атрымаць пад’ёмныя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

udźwig, ~u

м. тэх. пад’ёмная сіла; грузападымальнасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ліфт, ‑а, М ‑фце, м.

Пад’ёмная машына для перамяшчэння пасажыраў і грузаў у шматпавярховых дамах, шахтах і пад. Два ліфты падымалі людзей на высокія паверхі бесперапынна. Броўка. Мы спускаліся ў ліфце з дзесятага паверха. Новікаў.

[Гал. lift.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вертыка́льна-пад’ёмны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вертыка́льна-пад’ёмны вертыка́льна-пад’ёмная вертыка́льна-пад’ёмнае вертыка́льна-пад’ёмныя
Р. вертыка́льна-пад’ёмнага вертыка́льна-пад’ёмнай
вертыка́льна-пад’ёмнае
вертыка́льна-пад’ёмнага вертыка́льна-пад’ёмных
Д. вертыка́льна-пад’ёмнаму вертыка́льна-пад’ёмнай вертыка́льна-пад’ёмнаму вертыка́льна-пад’ёмным
В. вертыка́льна-пад’ёмны (неадуш.)
вертыка́льна-пад’ёмнага (адуш.)
вертыка́льна-пад’ёмную вертыка́льна-пад’ёмнае вертыка́льна-пад’ёмныя (неадуш.)
вертыка́льна-пад’ёмных (адуш.)
Т. вертыка́льна-пад’ёмным вертыка́льна-пад’ёмнай
вертыка́льна-пад’ёмнаю
вертыка́льна-пад’ёмным вертыка́льна-пад’ёмнымі
М. вертыка́льна-пад’ёмным вертыка́льна-пад’ёмнай вертыка́льна-пад’ёмным вертыка́льна-пад’ёмных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)