падшы́цца, -ы́юся, -ы́ешся, -ы́ецца; зак. (разм.).

Залезці пад што-н.

Хлапчук падшыўся пад ложак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падшы́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падшы́юся падшы́емся
2-я ас. падшы́ешся падшы́ецеся
3-я ас. падшы́ецца падшы́юцца
Прошлы час
м. падшы́ўся падшы́ліся
ж. падшы́лася
н. падшы́лася
Загадны лад
2-я ас. падшы́йся падшы́йцеся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падшы́цца сов., прост. (залезть подо что-л.) подле́зть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падшы́цца, ‑шыюся, ‑шыешся, ‑шыецца; зак.

Разм.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць падшытым.

2. перан. Залезці пад што‑н. Малы не заплакаў, толькі не сваім голасам войкнуў, калі, уцякаючы ад матузоў, хацеў падшыцца пад ложак. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)