падшыва́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м. (разм.).

Гарэзлівы падлетак.

Сабраўся гурт падшыванцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падшыва́нец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падшыва́нец падшыва́нцы
Р. падшыва́нца падшыва́нцаў
Д. падшыва́нцу падшыва́нцам
В. падшыва́нца падшыва́нцаў
Т. падшыва́нцам падшыва́нцамі
М. падшыва́нцу падшыва́нцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падшыва́нец, -нца м., разг. сорване́ц, оголе́ц, шпингале́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падшыва́нец, ‑нца, м.

Разм. Хлапчук (звычайна падлетак). Падлеткі-падшыванцы.. сталі юнакамі. Хадкевіч. Пляц звалі выган, але пасвілі тут рэдка, ганялі ўсё жывёлу на другі канец сяла; тут жа найбольш гулялі дзеці, падшыванцы-падлеткі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падшыва́нец м. разм. Wldfang m -(e)s, -fänge, Schlngel m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Падшыва́нец, падшыва́лец ’хлапчук (звычайна падлетак)’ (ТСБМ, Інстр. III), падшыва́нец ’гарэза’ (Касп.), ’той, хто выдае сябе за каго-н. іншага’ (Др.-Падб.), падшы́ты ветрам ’легкадумны’ (Сл. ПЗБ). Укр. підшива́йло ’падліза’, рус. подшива́ла ’дасціпнік, жартаўнік’, подшива́ть языком ’кпіць, жартаваць’. Да падшыць < шыць; семантыка відавочныя з фразеалагізма падшыты ветрам. Дэфініцыя Друцкага-Падбярэскага — семантычнае запазычанне з польск. podszywający się ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паджыга́нец, ‑нца, м.

Абл. Падшыванец. Дзяцей была поўная хата, ад паджыганцаў да паўзуноў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падшыва́лец, ‑льца, м.

Разм. Тое, што і падшыванец. У нас заўсёды збіраліся дзяўчаты, а дзе былі дзяўчаты, там і хлопцы. Ну і мы, падшывальцы, каля іх круціліся. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падлетак; падшпарак, падшывалец, падшыванец (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

рамяство́, ‑а; мн. рамёствы, ‑аў; н.

Вытворчасць якіх‑н. вырабаў ручным саматужным спосабам з дапамогаю простых прылад. Ганчарнае рамяство. □ Непадалёк ад нас жыла сястра маёй маці з мужам шаўцом — саматужнікам, у якога я стаў вучыцца рамяству. А. Александровіч. // Прафесія, занятак. [Астап:] — Ах ты, кажу, падшыванец!.. Не хочаш вучыцца — дык асвойвай бацькава рамяство, садзіся за машыну і круці баранку. Капусцін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)