падшу́кваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падшу́кваю падшу́кваем
2-я ас. падшу́кваеш падшу́кваеце
3-я ас. падшу́квае падшу́кваюць
Прошлы час
м. падшу́кваў падшу́квалі
ж. падшу́квала
н. падшу́квала
Загадны лад
2-я ас. падшу́квай падшу́квайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падшу́кваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падшу́кваць несов. поды́скивать, прии́скивать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падшу́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падшукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падшука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Падбіраючы, знайсці што-н. неабходнае, прыдатнае.

П. слова.

П. кватэру.

|| незак. падшу́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поды́скивать несов. знахо́дзіць, падшу́кваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прии́скивать несов. шука́ць, падшу́кваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падшу́кванне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падшукваць — падшукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камбіна́цыя, ‑і, ж.

1. Спалучэнне, злучэнне, узаемна абумоўленае размяшчэнне якіх‑н. прадметаў, з’яў (пераважна аднародных). Камбінацыя лічбаў. Камбінацыя гукаў.

2. перан. Хітрыкі, загадзя абдуманы манеўр для дасягнення карыслівай ці іншай нядобрай мэты. — Трэба было б знайсці чалавека, ды падаслаць да .. [партызан] нібы іх хаўрусніка .. Усім спадабалася такая камбінацыя, і яны сталі падшукваць адпаведнага чалавека. Колас.

3. Рад прыёмаў гульні, аб’яднаных агульнай мэтай — дасягнуць перавагі, перамогі. Шахматная камбінацыя. □ [Валя] лёгка разгадвала Паўлавы камбінацыі і выігрывала адно ачко за другім. Шыцік.

4. Жаночая сарочка, якую надзяваюць непасрэдна пад сукенку і пад.

[Лац. combinatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)