1. Трымаючыся за што‑н. рукамі, падцягнуць сваё цела куды‑н., да чаго‑н. Падцягнуцца на турніку. □ Хлопчык ухапіўся за голле, падцягнуўся і вылез на бераг.Хадкевіч.
2. Рухаючыся куды‑н., сабрацца, дагнаць пярэдніх. Падцягнуліся войскі да лініі фронту. □ Першая [падвода] прыпынілася і стала чакаць астатніх, пакуль падцягнуцца.Васілеўская.Самалёты парамі пабеглі на старт і цесным строем ірванулі ў паветра. Яшчэ на развароце заднія падцягнуліся, перастроіліся, і група лягла на курс.Алешка.
3.Разм. Падрасці, стаць большым. — Так... Хлопец не з дужых... І ростам не выйшаў... — Ну, рост не такі ўжо страшны, хлопец яшчэ падцягнецца.Лынькоў.
4.перан.Разм. Пачаць лепш выконваць работу, свае абавязкі, дагнаць лепшых, стаць больш дысцыплінаваным, акуратным. Пацягнуўся калектыў, вялікі давер натхняў, бадзёрыў. Узялі абавязацельствы працаваць яшчэ лепш.Кулакоўскі.Адных сакратар пакрытыкаваў, другім параіў падцягнуцца да ўзроўню перадавых.Кавалёў.— Малайчына, Ваня, — сказала настаўніца. — Вось толькі з пісьмом трэба падцягнуцца...С. Александровіч.// Стаць падцягнутым, строгім, акуратным. Пасля наведвання клуба кожны неяк падцягнуўся, стаў больш строгім, сабраным, старанным.«Звязда».Старшыня звыклым рухам паправіў рэмень, падцягнуўся і казырнуў.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
подтащи́тьсяпадцягну́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падця́гванне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. падцягваць — падцягнуць і падцягвацца — падцягнуцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падця́гвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.дападцягнуцца.
2.Зал.да падцягваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pull oneself together
падцягну́цца, падбадзёрыцца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
catch up
даганя́ць
to catch up in school — падцягну́цца ў наву́цы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
падця́гваццанесов.
1.в разн. знач. подтя́гиваться; см.падцягну́цца;
2.страд. подтя́гиваться; подта́скиваться; см. падця́гваць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)