падхапі́цца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
падхаплю́ся |
падхо́пімся |
| 2-я ас. |
падхо́пішся |
падхо́піцеся |
| 3-я ас. |
падхо́піцца |
падхо́пяцца |
| Прошлы час |
| м. |
падхапі́ўся |
падхапі́ліся |
| ж. |
падхапі́лася |
| н. |
падхапі́лася |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
падхапі́ўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
падхапі́цца сов., разг.
1. вскочи́ть, подхвати́ться;
2. (возникнуть) подня́ться;
~пі́ўся ве́цер — подня́лся ве́тер
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падхапі́цца, ‑хаплюся, ‑хопішся, ‑хопіцца; зак.
Разм.
1. Хутка, імкліва ўстаць, усхапіцца з месца. Вартавы ўпаў, але праз момант падхапіўся і шпарка пабег у глыбіню двара. Шамякін. Дзяўчына зірнула на свой наручны гадзіннік, кінула нажніцы і падхапілася: — Ой, хлопчыкі! Я зноў спазнілася ў вытворчыя майстэрні. Даніленка.
2. Нечакана ўзнікнуць, узняцца. Падхапіўся мароз. □ Як на тое, падхапіўся страшэнны вецер. Ён вырываў з будынкаў дранічыны, ахапкі сена і разносіў агонь навокал. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
привскочи́ть сов. падхапі́цца, усхапі́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
подхвати́ться прост. падхапі́цца, падхваці́цца, усхапі́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падхваці́цца, ‑хвачуся, ‑хвацішся, ‑хваціцца; зак.
Тое, што і падхапіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падхо́плівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падхапіцца.
2. Зал. да падхопліваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спахапі́цца, -хаплю́ся, -хо́пішся, -хо́піцца; зак.
1. Раптоўна заўважыць памылку, недагляд, успомніць пра што-н. забытае.
Спахапілася, што не ўсё дапісала ў анкеце.
2. Схамянуцца, падхапіцца.
Спахапілася тады, як сын выйшаў за дзверы.
|| незак. спахапля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца і спахо́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уджа́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад уджаліць.
•••
Як уджалены — вельмі рэзка, імкліва (падскочыць, падхапіцца і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пападхо́плівацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Разм. Падхапіцца — пра ўсіх, многіх. Разведчыкі пападхопліваліся з падлогі, сон з іх як рукой зняло і шчыльнай сцяной акружылі стол, за якім сядзелі дзяжурныя. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)