падты́ннік, -у, м.

Тое, што і чыстацел.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падты́ннік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. падты́ннік
Р. падты́нніку
Д. падты́нніку
В. падты́ннік
Т. падты́ннікам
М. падты́нніку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падты́ннік, -ку м., бот., см. чыстаце́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падты́ннік, ‑у, м.

Травяністая расліна сямейства макавых, з жоўтымі кветкамі, сабранымі ў парасонападобныя суквецці, і аранжавым млечным сокам; чыстацел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падтыннік 7/278; 8/19

- » - вялікі 6/296—297 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАДТЫ́ННІК, чыстацел (Chelidonium),

род кветкавых раслін сям. макавых. 1 від — П. вялікі, або бародаўнік (Ch. majus). Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі і як заноснае на ПнУ Паўн. Амерыкі. На Беларусі трапляецца па сырых ярах, у хмызняках, на пустках, каля жылля, у садах і парках. Нар. назвы жоўты малачай, цалідонія, цанцалея.

Шматгадовая травяністая расліна выш. да 80 см. Сцябло прамастойнае, галінастае з ярка-аранжавым млечным сокам. Лісце глыбока перыстарассечанае, зверху зялёнае, знізу шызае, як і сцёблы, укрыта валаскамі. Кветкі жоўтыя, у парасонападобных суквеццях. Плод — стручкападобная каробачка. Ядавіты. Інсектыцыдная, лек., тэхн. расліна (з каранёў атрымліваюць жоўтую фарбу, з насення — тлусты алей).

Падтыннік вялікі.

т. 11, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Падты́ннік ’чыстацел’ (ТСБМ), ’залозніца вузлаватая, Scrophularia nodosa L.’ (Кіс.), ’паслён чорны, Solanum nigrum L.’ (Бейл.). Рус. падтыннік, укр. підтинник ’расліна Scrophularia nodosa L.’ Суфіксальны дэрыват ад прыметніка падтынны < тын (гл.). Расліна названа па месцы вырастання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чыстаце́л, -у, м.

Травяністая расліна сямейства макавых з жоўтымі кветкамі, сабранымі ў парасонападобныя суквецці, і млечным сокам; падтыннік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

БАРО́ДАЎНІК,

гл. Падтыннік.

т. 2, с. 311

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

чистоте́л бот. падты́ннік, -ку м., чыстаце́л, -лу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)