падтры́мны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падтры́мны падтры́мная падтры́мнае падтры́мныя
Р. падтры́мнага падтры́мнай
падтры́мнае
падтры́мнага падтры́мных
Д. падтры́мнаму падтры́мнай падтры́мнаму падтры́мным
В. падтры́мны (неадуш.)
падтры́мнага (адуш.)
падтры́мную падтры́мнае падтры́мныя (неадуш.)
падтры́мных (адуш.)
Т. падтры́мным падтры́мнай
падтры́мнаю
падтры́мным падтры́мнымі
М. падтры́мным падтры́мнай падтры́мным падтры́мных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падтры́мны спец. несу́щий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подде́рживающий прил. падтры́мліваючы; падтры́мны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАВА́ЛЬСКІ ІНСТРУМЕ́НТ,

інструмент для ручной і машыннай коўкі — для дэфармавання, перамяшчэння, захопу, падтрымлівання і вымярэння загатовак.

Адрозніваюць К.і. асноўны, падтрымны і вымяральны. Асн. інструмент: для ручной коўкі — кавадлы, кувалды, малаткі, ручныя молаты, барадкі (для прабіўкі адтулін), зубілы, абціскачкі і падбойнікі (для аддзелкі паковак); машынны — байкі (плоскія, фасонныя, закругленыя, камбінаваныя), пліты, прошыўні (для прабіўкі адтулін) і інш. Падтрымны для ручной коўкі — клешчы, стойкі, для машыннай — патроны. Вымяральны К.і. — кронцыркулі, нутрамеры, лінейкі і інш. Робяць К.і. з нізкалегіраваных канструкцыйных і высокавугляродзістых інструментальных сталей з выкарыстаннем тэрмічнай апрацоўкі.

Кавальскі інструмент для ручной коўкі: 1 — кувалда; 2 — барадок; 3 — кавадла; 4 — ручнік; 5 — зубіла; 6 — малаток; 7 — сякера па метале; 8 — абціскачка; 9 — падбойнік; 10 — клешчы.
Кавальскі інструмент для машыннай коўкі: 1, 2, 3 — плоскія, выразныя і закругленыя байкі; 4 — абціскачка; 5 — пераціскачка; 6 — патрон; 7 — раскаткі.

т. 7, с. 397

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУ́СЕНІЧНЫ ХОД,

прыстасаванне (рухач) самаходных машын, асн. часткай якога з’яўляецца гусеніца. Гэта суцэльны метал. або гумаметал. ланцуг з шарнірна злучаных звёнаў, які прыводзіцца ў рух вядучымі коламі машыны. Гусеніца верціцца разам з коламі і апорнымі каткамі, падкладваецца пад іх і стварае бясконцы пуць з супраціўленнем руху значна меншым, чым на грунце. Вял. паверхня гусеніц забяспечвае нізкі ціск на глебу, павялічвае счапленне з грунтам і праходнасць машыны. Гусенічны ход выкарыстоўваецца ў трактарах, торфаўборачных і дарожных машынах, экскаватарах, трубаўкладчыках, снегаходах, танках, цягачах і інш.

Гусенічны ход трактара: 1 — накіроўнае кола; 2 — гусеніца; 3 — апорны каток; 4 — падтрымны каток; 5 — вядучае кола.

т. 5, с. 543

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕДАЗБО́Р, ношка,

збіранне нектару і пылку з меданосных раслін і назапашванне іх пчоламі (мёд, пярга); таксама колькасць мёду, назапашанага пчоламі за які-н. перыяд. Забяспечвае перакрыжаванае апыленне меданосаў. Адрозніваюць М.: веснавы, летні, асенні; падтрымны (у межах патрэбы пчалінай сям’і) і прадукцыйны (да 2—3 за сезон), які выкарыстоўваецца для адбору таварнага мёду. Пчаліная сям’я нарыхтоўвае за сезон да 200—300 кг мёду і больш. На Беларусі М. працягваецца з крас. па вер. (гал. — у чэрв. і ліпені), няўстойлівы па гадах; макс. да 50 кг на пчаліную сям’ю за сезон. Асн. тыпы М.: вярбовы, пладова-ягадны, крушынавы, малінавы, лугавы, канюшынавы, грэцкі, верасовы.

т. 10, с. 247

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)