падсілкава́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падсілку́юся падсілку́емся
2-я ас. падсілку́ешся падсілку́ецеся
3-я ас. падсілку́ецца падсілку́юцца
Прошлы час
м. падсілкава́ўся падсілкава́ліся
ж. падсілкава́лася
н. падсілкава́лася
Загадны лад
2-я ас. падсілку́йся падсілку́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час падсілкава́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падсілкава́цца сов., разг. подкрепи́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падсілкава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.

Разм. Паеўшы, падмацаваць свае сілы. Падсілкаваўшыся яблыкамі,.. [Пятро] рушыў далей і яшчэ да цямна мінуў балота, густы сасновы лес і прыйшоў у.. вёску. Шамякін. У хаце Васіль скінуў цяжкія гумавыя боты, распрануў ватоўку, падсілкаваўся халодным малаком і лёг на канапу. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсілкава́цца разм. sich stärken (чым-н. mit D); sich erfrschen, sich erqucken (чым-н. durch A) (піццём)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

падсілкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., каго (што) (разм.).

Накарміць для надання сілы.

П. дзяцей перад дарогай.

|| незак. падсілко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. падсілкава́цца, -ку́юся, -ку́ешся, -ку́ецца; -ку́йся; незак. падсілко́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. падсілкава́нне, -я, н. і падсілко́ўванне, -я, н.

Своечасовае падсілкаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подкрепи́ться падмацава́цца, падсілкава́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасілкава́цца сов., см. падсілкава́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падхарчава́цца, ‑чуюся, ‑чуешся, ‑чуецца; зак.

Разм. Падкарміцца, падсілкавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мацу́нак, -нку, м. (разм.).

1. Уласцівасць моцнага; моц, трываласць.

У віне дзесяць градусаў мацунку.

Мароз набірае м.

М. матэрыі.

2. Яда, якой можна падсілкавацца, падмацаваць сілы.

Жытні хлеб — здаровы м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запра́віцца, -ра́ўлюся, -ра́вішся, -ра́віцца; зак.

1. Заправіць сваю машыну гаручым.

2. чым і без дап. Добра падсілкавацца (разм.).

|| незак. запраўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́юцца.

|| наз. запра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)