падсы́паць, -плю, -плеш, -пле; -сы́п; -паны; зак., што і чаго.

Падбавіць, насыпаючы.

П. вугалю ў топку.

|| незак. падсыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. падсыпа́нне, -я, н. і падсы́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсы́паць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падсы́плю падсы́плем
2-я ас. падсы́плеш падсы́плеце
3-я ас. падсы́пле падсы́плюць
Прошлы час
м. падсы́паў падсы́палі
ж. падсы́пала
н. падсы́пала
Загадны лад
2-я ас. падсы́п падсы́пце
Дзеепрыслоўе
прош. час падсы́паўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падсыпа́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падсыпа́ю падсыпа́ем
2-я ас. падсыпа́еш падсыпа́еце
3-я ас. падсыпа́е падсыпа́юць
Прошлы час
м. падсыпа́ў падсыпа́лі
ж. падсыпа́ла
н. падсыпа́ла
Загадны лад
2-я ас. падсыпа́й падсыпа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падсыпа́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падсыпа́ць несов.

1. подсыпа́ть; прибавля́ть;

2. (насыпая, приподнимать) подсыпа́ть, поднима́ть;

1, 2 см. падсы́паць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падсы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пяе; зак.

1. што і чаго. Насыпаць дадаткова, насыпаючы, падбавіць. Падсыпаць вугалю ў топку. Падсыпаць солі ў суп. / у безас. ужыв. Цяпер, пры марозіку, усё тут сцвярдзела, зраўнялася, потым яшчэ сняжку нядаўна падсыпала. Кулакоўскі. // Усыпаць, насыпаць употай, з пэўным намерам. Падсыпаць атруты.

2. што і чаго. Насыпаць пад каго‑, што‑н. Я выпраг з калёс, [каня], завёў яго ў стайню. Падсыпаў пад пысу аўса. Сачанка. Суддзя круціўся на крэсле, нібы пад яго падсыпалі жменю іголак. Лынькоў.

3. што. Зрабіць крыху вышэйшым, насыпаўшы дадаткова пяску, зямлі і пад. [Мацей:] — Эй, гаспадар! Не лянуйся, прызбу падсып, лавачку змайструй... Краўчанка.

4. перан.; каму. Разм. Пабіць, строга пакрытыкаваць каго‑н. — Правільна, дзед! Падсып яму... Хай пацярэбіцца... — Крый яго! Пташнікаў.

•••

Падсыпаць перцу (солі) — добра даняць, дапячы каму‑н. іроніяй, едкім словам.

падсыпа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да падсы́паць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подсы́пать сов. падсы́паць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подсыпа́ть несов. падсыпа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падсыпа́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсыпа́цьпадсы́паць і падсыпа́цца — падсы́пацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсыла́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да падсыпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсы́паны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падсы́паць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)