падсу́мак, -мка, мн. -мкі, -мкаў, м.

Невялікая паясная сумка для патронаў.

Укласці абоймы ў п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсу́мак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падсу́мак падсу́мкі
Р. падсу́мка падсу́мкаў
Д. падсу́мку падсу́мкам
В. падсу́мак падсу́мкі
Т. падсу́мкам падсу́мкамі
М. падсу́мку падсу́мках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

падсу́мак, -мка м., воен. подсу́мок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падсу́мак, ‑мка, м.

Невялікая сумка для патронаў, якая носіцца на поясе. Каб не вельмі пакутаваць у маўчанні, шафёр пачаў аглядаць свой карабін, падсумак з абоймай і гранаты. Кулакоўскі. З павязанай галавой, з падсумкам ля пояса і з вінтоўкай у руцэ, грозны і суровы, стаяў.. [Тарыел] наперадзе маўклівай, цеснай грамадкі ўзброеных людзей. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсу́мак м вайск Patrnentasche f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

подсу́мок воен. падсу́мак, -мка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Patrnentasche

f -, -n патранта́ш, падсу́мак

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ГАЎРЫ́ЛАЎ Леанід Рыгоравіч

(2.2.1918, в. Бердыж Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 1941),

бел. паэт. Скончыў Гомельскі пед. ін-т (1940). Загінуў у баі ў першыя дні Вял. Айч. вайны. Друкаваўся з 1935 (альманах «Аднагодкі»). Вершы Гаўрылава вызначаюцца шчырай апавядальнасцю, лірызмам, рамант. узнёсласцю, аптыміст. настроем. Іх асн. тэмы — юначае захапленне жыццём, каханне, вернасць Радзіме (вершы «Арлёнак», «Запахнуць ноччу духавітай травы», «Цішыня», «Сож», «Паэту»).

Тв.:

Вернасць Мн., 1961;

У кн.: Крывёю сэрца. Мн., 1967

Літ.:

Кавалёў Д. Пра таварыша, які не старэе // Дзень паэзіі — 65. Мн., 1965;

Бярозкін Р. «Ляжыць ён, як віцязь...» // Бярозкін Р. Постаці. Мн., 1971;

Вялюгін А. Песень поўны падсумак // Вялюгін А. Выбр. тв. Мн., 1973;

Т. 2;

Кірэенка К. Шчырасць юнацкага сэрца // Кірэенка К. Заўсёды з Радзімай. Мн., 1980.

І.У.Саламевіч.

т. 5, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)