падстаўны́, -а́я, -о́е.

1. Такі, які падстаўляюць знізу або збоку.

Падстаўная лесвіца.

2. Спецыяльна падабраны для якой-н. мэты, несапраўдны.

Падстаўная асоба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падстаўны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падстаўны́ падстаўна́я падстаўно́е падстаўны́я
Р. падстаўно́га падстаўно́й
падстаўно́е
падстаўно́га падстаўны́х
Д. падстаўно́му падстаўно́й падстаўно́му падстаўны́м
В. падстаўны́ (неадуш.)
падстаўно́га (адуш.)
падстаўну́ю падстаўно́е падстаўны́я (неадуш.)
падстаўны́х (адуш.)
Т. падстаўны́м падстаўно́й
падстаўно́ю
падстаўны́м падстаўны́мі
М. падстаўны́м падстаўно́й падстаўны́м падстаўны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падстаўны́ в разн. знач. подставно́й;

а́я ле́свіца — подставна́я ле́стница;

а́я асо́ба — подставно́е лицо́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падстаўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які падстаўляюць пад што‑н. або прыстаўляюць да чаго‑н. Падстаўны столік.

2. Падабраны для якой‑н. мэты замест сапраўднага. Яшчэ і цяпер захаваўся ў літоўскіх сёлах звычай, што, пакуль сапраўдныя маладыя рэгіструюцца, іх месца займаюць падстаўныя, звычайна пажылыя людзі. Броўка.

3. Уст. Прызначаны для замены (пра коней). [Кастусь з Алесем] ехалі адны, далёка паперадзе ўсіх астатніх. Логвін з падстаўнымі быў відаць ледзь не за вярсту. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подставно́й падстаўны́;

подставно́е лицо́ падстаўна́я асо́ба;

подставны́е ло́шади уст. падстаўны́я ко́ні;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

dummy2 [ˈdʌmi] adj. падстаўны́;

a dummy cartridge вучэ́бны патро́н;

a dummy run про́бны рэйс;

a dummy window несапра́ўднае акно́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

podstawiony

1. (сведка) падстаўны;

2. (цягнік) падагнаны, пададзены

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

surrogate

[ˈsɜ:rəgət]

1.

n.

1) сурага́т, заме́ньнік -у m.

2) судзьдзя́ ў спра́вах спа́дчыны і апе́кі

2.

adj.

падстаўны́

surrogate mother — падстаўна́я ма́ці

3.

v.t.

заступа́ць, замяня́ць каго́ кім

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)