Падстары́нь

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. Падстары́нь
Р. Падстары́ні
Д. Падстары́ні
В. Падстары́нь
Т. Падстары́нню
М. Падстары́ні

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Падстарынь (в.) 5/39 (к.), 40; 8/19

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАДСТАРЫ́НЬ,

вёска ў Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 7 км на Пн ад горада і чыг. ст. Івацэвічы, 143 км ад Брэста. 802 ж., 302 двары (2000). Івацэвіцкая газакампрэсарная станцыя. Сярэдняя школа, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 11, с. 506

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)