падста́нцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. падста́нцыя падста́нцыі
Р. падста́нцыі падста́нцый
Д. падста́нцыі падста́нцыям
В. падста́нцыю падста́нцыі
Т. падста́нцыяй
падста́нцыяю
падста́нцыямі
М. падста́нцыі падста́нцыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падста́нцыя ж. подста́нция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падста́нцыя, ‑і, ж.

1. Электрычная ўстаноўка для пераўтварэння напружання току, які ідзе ад цэнтральнай электрастанцыі.

2. Прамежкавая тэлефонная станцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАДСТА́НЦЫЯ электрычная,

электраўстаноўка або сукупнасць эл. устройстваў для пераўтварэння напружання (трансфарматарная падстанцыя) ці роду эл. току (пераўтваральная падстанцыя), а таксама для размеркавання эл. энергіі паміж спажыўцамі. З’яўляецца прамежкавым звяном у сістэме перадачы эл. энергіі ад электрастанцый да спажыўцоў. На электрыфікаваных чыгунках, у метрапалітэнах, на трамвайных і тралейбусных лініях выкарыстоўваюцца цягавыя падстанцыі.

т. 11, с. 506

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

падста́нцыя ж. nterstation f -, -en; nterwerk n -(e)s, -e (электрычная);

трансфарма́тарная падста́нцыя mspannwerk n;

размеркава́льная падста́нцыя Vertilerwerk n;

тэлефо́нная падста́нцыя nteramt n -(e)s, -ämter

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Падстанцыя электрычная 11/160, гл. Трансфарматарная падстанцыя

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Цягавая падстанцыя 11/160, 444

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Трансфарматарная падстанцыя 10/285—286 (іл.); 11/444, 462

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

трансфарматарная падстанцыя

т. 15, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тэлефонная падстанцыя

т. 16, с. 121

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)