падсо́біць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падсо́блю падсо́бім
2-я ас. падсо́біш падсо́біце
3-я ас. падсо́біць падсо́бяць
Прошлы час
м. падсо́біў падсо́білі
ж. падсо́біла
н. падсо́біла
Загадны лад
2-я ас. падсабі́
падсо́б
падсабі́це
падсо́бце
Дзеепрыслоўе
прош. час падсо́біўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падсо́біць, ‑соблю, ‑собіш, ‑собіць; заг. падсабі і падсоб; зак.

Абл. Трохі дапамагчы. [Кучук:] — Можа, цяжкі чамаданік, то дайце трошкі падсоблю. Лобан. [Платон:] — Даўно, Віктар, да нас не заходзіў. Прыйшоў бы пагуляць. Тані ўрокі падсобіў бы зрабіць. Экзамены ж скора. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падсо́біць ’памагчы’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп., Бяльк.). Рус. падсоби́ть, укр. підсоби́ти. Усходнеславянскае, ад дав. скл. зваротнага займ. сабе. У іншых славян аналагічныя дзеясловы без прыстаўкі або з інш. прыстаўкамі: польск. (o)sobić ’прысвойваць’, чэш. sobiti, osobiti, дыял. dosobit se і г. д. (гл. Брукнер, 505; Махэк, 535).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падсабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да падсобіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыляжа́лы, ‑ая, ‑ае.

Які доўга ляжаў, захоўваўся без ужывання; нясвежы. На галаве ў .. [мужчыны] быў капялюш колеру прыляжалага тытунёвага лісту. Лобан. Адзін, другі самазвалы падцягнуў да эстакады. Выскачыў з кабінкі трактара, давай шуфляваць прыляжалы бетон. Глядзіць, дзяўчаты лезуць пад рукі, каб падсобіць. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памагчы, падтрымаць; падмагчы, падсабіць, падсобіць, пасобіць (разм.) □ падаць руку, падаць руку дапамогі, пайсці насустрач, узяць на буксір

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)