падскака́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падскачу́ падска́чам
2-я ас. падска́чаш падска́чаце
3-я ас. падска́ча падска́чуць
Прошлы час
м. падскака́ў падскака́лі
ж. падскака́ла
н. падскака́ла
Загадны лад
2-я ас. падскачы́ падскачы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час падскака́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падскака́ць сов.

1. (приблизиться, прыгая) подскака́ть, прискака́ть, припры́гать;

2. (на лошади) подскака́ть, прискака́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падскака́ць, ‑скачу, ‑скачаш, ‑скача; заг. падскачы; зак.

1. Наблізіцца скачкамі. Падскакаць на адной назе да ложка.

2. Прыехаць на кані наўскач. З гадзіну таму назад да будынка райкома галопам падскакалі на конях два партызаны. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подскака́ть сов. падскака́ць; падымча́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падска́кванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падскакваць — падскочыць (у 1, 3 знач.), падскакаць (у 1 знач.).

2. Разм. Прытанцоўванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падско́кванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падскокваць — падскочыць (у 1, 3 знач.), падскакаць (у 1 знач.).

2. Разм. Прытанцоўванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падска́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да падскочыць.

2. Незак. да падскакаць.

3. Разм. Прытанцоўваць, скакаць. Падскакваючы ад радасці,.. [хлопцы] накіраваліся дамоў. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падско́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да падскочыць.

2. Незак. да падскакаць.

3. Разм. Тое, што і падскакваць (у 3 знач.). А дзіцё разгулялася. Яно падскоквала на каленях у маці, цягнулася да саламянага капелюша пажылога дзядзькі. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)