падсаладзі́ць, -ладжу́, -ло́дзіш, -ло́дзіць; -ло́джаны; зак., што.

Зрабіць трохі ці больш салодкім.

П. сок.

|| незак. падсало́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсаладзі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падсаладжу́ падсало́дзім
2-я ас. падсало́дзіш падсало́дзіце
3-я ас. падсало́дзіць падсало́дзяць
Прошлы час
м. падсаладзі́ў падсаладзі́лі
ж. падсаладзі́ла
н. падсаладзі́ла
Загадны лад
2-я ас. падсаладзі́ падсаладзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час падсаладзі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падсаладзі́ць сов.

1. подсласти́ть; (сахаром — ещё) подса́харить;

п. чай — подсласти́ть чай;

п. запяка́нку — подсласти́ть (подса́харить) запека́нку;

2. перен. польсти́ть;

п. пілю́лю — подсласти́ть пилю́лю

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падсаладзі́ць, ‑саладжу, ‑салодзіш, ‑салодзіць; зак., што.

Зрабіць трохі салодкім ці больш салодкім. Падсаладзіць малако. Падсаладзіць яблычны сок. // перан. Зрабіць больш прыемным. Гаварыла Дзіміна проста, без жадання згладзіць вострыя вуглы або падсаладзіць непрыемную праўду. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсаладзі́ць versüßen vt, náchsüßen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

подсласти́ть сов. падсаладзі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падсыці́ць, -ычу́, -ы́ціш, -ы́ціць; -ы́чаны; зак., што.

Падсаладзіць мёдам.

П. кашу.

|| незак. падсы́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подса́харить сов. (подсластить) падсаладзі́ць; падцукрава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падсало́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падсаладзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсало́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падсаладзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)