падрэ́зка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. падрэ́зка
Р. падрэ́зкі
Д. падрэ́зцы
В. падрэ́зку
Т. падрэ́зкай
падрэ́зкаю
М. падрэ́зцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падрэ́зка ж., в разн. знач. подре́зка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падрэ́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падрэзаць (у 1, 2 і 5 знач.).

2. Спец. Апрацоўка на такарным станку тарцовых (папярочных) паверхняў вырабаў з металу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падрэ́заць, -э́жу, -э́жаш, -э́жа; -э́ж; -э́заны; зак.

1. што. Зрэзаць, разрэзаць знізу.

П. сцябло.

2. што. Падкараціць, абразаючы.

П. валасы.

3. чаго. Нарэзаць дадаткова, яшчэ (разм.).

П. каўбасы.

4. каго (што). Тое, што і паддзець² (у 2 знач.; разм.).

П. дакладчыка.

|| незак. падраза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і падрэ́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падраза́нне, -я, н. (да 1—3 знач.), падрэ́званне, -я, н. (да 1—3 знач.), падрэ́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1—3 знач.) і падрэ́з, -у, м. (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подре́зка ж. падраза́нне, -ння ср., падрэ́зка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

podcięcie

н. падрэзка; падсечка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

подпи́лка ж. падпіло́ўванне, -ння ср., падпіло́ўка, -кі ж., падраза́нне, -ння ср., падрэ́зка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

trim1 [trɪm] n.

1. стры́жка; падрэ́зка;

Her hair needs a trim. Ёй трэба падраўняць валасы.

2. пара́дак

in (good) trim у фо́рме, у пара́дку

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АБРЭ́ЗКА РАСЛІ́Н,

частковае ці поўнае выдаленне парасткаў і галін; прыём догляду пладова-ягадных і дэкар. раслін. Дапамагае сфарміраваць крону, павялічвае прадукцыйны перыяд плоданашэння, стымулюе штогадовае ўзнікненне вял. колькасці парасткаў і маладых пладовых утварэнняў.

Фарміравальную абрэзку робяць у маладым садзе, пры абрэзцы загушчаных крон і ўтварэнні новых галін з ваўчкоў, а таксама пасля перапрышчэплівання дрэў. Абрэзку, якая рэгулюе плоданашэнне, робяць у дарослых пладаносных дрэў, каб стварыць умовы для абнаўлення пладовай драўніны, павысіць ураджайнасць. Амаладжальную абрэзку старых дрэў і кустоў робяць, каб аднавіць рост і збалансаваць плоданашэнне. Звычайна ўсе віды абрэзкі раслін праводзяць адначасова ў розных спалучэннях. Асн. прыёмы — пакарочванне (падрэзка) і выразка галін (прарэджванне). Абрэзка раслін дзеля стварэння «жывых агароджаў» і аб’ёмных кампазіцый наз. стрыжкай.

Літ.:

Апанасенка І.П. Ваш прысядзібны ўчастак. Мн., 1993;

Кудрявец Р.П. Формирование и обрезка плодовых деревьев: [Альбом]. М., 1976.

Да арт. Абрэзка раслін. А. Асноўныя прыёмы абрэзкі пладовых дрэў: 1 — пакарочванне; 2 — прарэджванне. Б. Абрэзка з мэтай змены напрамку росту галін: 7 — на галіну, якая расце ўверх; 2 — на галіну, якая расце да перыферыі кроны; 3 — на вонкавую галіну ў наступным годзе; 4 — тая самая галіна на трэці год. В. Абрэзка пры фарміраванні разрэджана-яруснай кроны: 1—4 — гады пасля пасадкі; злева — да абрэзкі, справа — пасля абрэзкі.

т. 1, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)