гато́ўнасць, -і, ж.

1. Стан, пры якім усё зроблена, падрыхтавана да чаго-н.

Баявая г.

2. Згода, жаданне зрабіць што-н.

Выказаць г. выканаць заданне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падрыхтава́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падрыхтава́ны падрыхтава́ная падрыхтава́нае падрыхтава́ныя
Р. падрыхтава́нага падрыхтава́най
падрыхтава́нае
падрыхтава́нага падрыхтава́ных
Д. падрыхтава́наму падрыхтава́най падрыхтава́наму падрыхтава́ным
В. падрыхтава́ны (неадуш.)
падрыхтава́нага (адуш.)
падрыхтава́ную падрыхтава́нае падрыхтава́ныя (неадуш.)
падрыхтава́ных (адуш.)
Т. падрыхтава́ным падрыхтава́най
падрыхтава́наю
падрыхтава́ным падрыхтава́нымі
М. падрыхтава́ным падрыхтава́най падрыхтава́ным падрыхтава́ных

Кароткая форма: падрыхтава́на.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

publication [ˌpʌblɪˈkeɪʃn] n. публіка́цыя (у розных знач.);

The book is ready for publication. Кніга падрыхтавана да выдання.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ЙЕНБА́ЙСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1930,

нацыянальна-вызваленчае паўстанне в’етн. салдат франц. калан. арміі. Падрыхтавана членамі Нац. партыі В’етнама (НПВ), якія апасаліся поўнага разгрому партыі калан. ўладамі. 9 лют. група стралкоў (200 чал.) ваен. форта Йенбай на беразе Хангхі (Чырв. ракі) у Паўн. В’етнаме захапіла некалькі казармаў, вакзал і інш. аб’екты. Да 15 лют. паўстанне пашырылася на суседнія раёны; адначасова адбылося ўзбр. выступленне ў г. Ханой. Задушана французамі 18 лют. 26 удзельнікаў пакараны смерцю, 33 чал. засуджаны на пажыццёвую катаргу.

т. 7, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

prepared [prɪˈpeəd] adj. (for) падрыхтава́ны; гато́вы;

Everything was prepared for the party. Усё было падрыхтавана да прыёму гасцей;

They were prepared to set off. Яны былі гатовы адправіцца ў дарогу.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ВЕРАСНЁЎСКАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1870 у Францыі,

буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ў Францыі, якая знішчыла Другую імперыю і абвясціла рэспубліку. Падрыхтавана працяглым крызісам банапартысцкага рэжыму, паскорана паражэннямі франц. войск у франка-прускай вайне 1870—71. Непасрэдны штуршок — паражэнне пад Седанам і здача ў палон Напалеона III з арміяй (2 вер. 1870). 4 вер. паўстанцы Парыжа ўварваліся ў Бурбонскі палац і дамагліся ад Заканад. корпуса звяржэння дынастыі Бурбонаў. У той жа дзень у ратушы абвешчана рэспубліка. Перамога працоўных была выкарыстана буржуазіяй, якая узурпіравала ўладу; прадстаўнікі рэв. дэмакратыі ва ўрад не трапілі. Вераснёўская рэвалюцыя дала пачатак Трэцяй рэспубліцы ў Францыі.

т. 4, с. 96

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСО́БЫ БЕЛАРУ́СКІ ЗБОР,

спецыяльныя курсы для падрыхтоўкі арганізатараў партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Дзейнічалі ў крас.—ліст. 1942 каля г. Мурам Уладзімірскай вобласці. Створаны паводле рашэння ЦК КП(б)Б. З 1-га выпуску ў чэрв. 1942 сфарміраваны 12 партыз. атрадаў, якія ў пач. ліп. праз Віцебскія «вароты» перапраўлены на тэр. акупіраванай Беларусі. За час існавання Асобага беларускага збору падрыхтавана 2865 чал. З іх сфарміраваны і накіраваны ў тыл ворага 15 атрадаў і 100 арганізатарскіх груп, 60 інструктараў мінна-падрыўной справы і 2318 падрыўнікоў. Многія атрады выраслі ў партыз. брыгады, групы — у атрады.

т. 2, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРЫ́ШНІКАВА Кіра Кір’янаўна (20.2.1897, г. Фергана, Узбекістан — 27.4.1978),

бел. і рус. педагог, мовазнавец. Праф. (1964). Скончыла Вышэйшыя навук.-пед. курсы пры 2-м Маскоўскім ун-це (1928). З 1947 у Маскоўскім пед. ін-це замежных моў, з 1967 — заг. кафедры эксперым. фанетыкі ў Мінскім пед. ін-це замежных моў. Аўтар шэрагу даследаванняў па фанетыцы франц. мовы: інтанацыі і рытміцы, слоўным і фразавым націску; па агульных пытаннях прасодыі, інтанацыі і фанетычнай стылістыкі. У сааўт. выдала «Уводна-карэктыўны фанетычны курс французскай мовы» (1974). Пад яе навук. кіраўніцтвам падрыхтавана плеяда бел. раманістаў і фанетыстаў.

Г.​А.​Мятлюк.

т. 2, с. 335

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКАЕ ГРАМА́ДСКА-КУЛЬТУ́РНАЕ ТАВАРЫ́СТВА (БГКТ) у Санкт-Пецярбургу, грамадская арганізацыя. Засн. ў 1989. Праводзіць навук. канферэнцыі, творчыя сустрэчы, лекцыі па гісторыі і культуры Беларусі, культ.-асв. работу. Мае філіялы — Т-ва бел. мовы імя Ф.​Скарыны і рэгіянальную суполку Міжнар. асацыяцыі беларусістаў. У 1992 намаганнямі БГКТ на месцы масавых расстрэлаў сав. грамадзян у г.п. Левашова пастаўлены памятны крыж ахвярам з Беларусі і Літвы, падрыхтавана кніга «Мартыралог беларусаў Ленінграда». Прымае ўдзел у міжнар. і бел. навук. канферэнцыях, з’ездах беларусаў свету і блізкага замежжа і інш. Калектыў мастакоў «Маю гонар» наладжвае выстаўкі ў Расіі, Беларусі, краінах Балтыі.

А.​С.​Ляднёва.

т. 2, с. 395

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тэ́хнікум, ‑а, м.

Сярэдняя прафесіянальная навучальная ўстанова, якая рыхтуе спецыялістаў у галіне тэхнікі. Індустрыяльны тэхнікум. Аўтамеханічны тэхнікум. □ [Бумажкоў] вучыўся заўсёды. Пасля пачатковай школы займаўся самаадукаваннем, а пасля прыехаў вучыцца ў Мінскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум, які скончыў у 1933 годзе. Чорны. // Усякая сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова. Бібліятэчны тэхнікум. Фізкультурны тэхнікум. □ Толькі ў Ашмянскім тэхнікуме .. за пяць гадоў падрыхтавана больш за 400 кіраўнікоў самадзейных драмгурткоў, харавых і танцавальных калектываў. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)