падро́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

1. гл. падрабіць.

2. Падробленая рэч.

П. пад аметыст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падро́бка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. падро́бка падро́бкі
Р. падро́бкі падро́бак
Д. падро́бцы падро́бкам
В. падро́бку падро́бкі
Т. падро́бкай
падро́бкаю
падро́бкамі
М. падро́бцы падро́бках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

падро́бка ж., в разн. знач. подде́лка; (обманные действия — ещё) подло́г м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падро́бка, ‑і, ДМ ‑бцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падрабіць — падрабляць.

2. Тое, што падроблена; падробленая рэч. Невялічкую падробку пад Пушкіна я заўважаў і раней, але глядзеў на яе як на маладое дзівацтва. Скрыган. Адсутнасць арыгінала і іншыя акалічнасці паводзілі некаторых пісьменнікаў і вучоных на думку, што твор гэты [«Слова аб палку Ігаравым»] — падробка. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падро́бка ж

1. (дзеянне) Fälschung f -, -en, Verfälschung f;

2. (рэч) Fälschung f; Imitatin f -, -en, Nchahmung f -, -en; gefälschter Ggenstand

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

падрабі́ць, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак.

1. што. Зрабіць што-н. фальшывае або падобнае да чаго-н.

П. дакументы.

П. почырк.

2. чаго і без дап. Зарабіць дадаткова, падзарабіць.

|| незак. падрабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і падро́бліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падро́бка, -і, ДМ -бцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падло́г, -у, мн. -і, -аў, м.

Падробка, складанне фальшывых дакументаў.

Абвінавачванне ў растраце і падлогах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фальсіфіка́цыя, -і, ж.

1. гл. фальсіфікаваць.

2. мн. -і, -цый. Падробленая рэч, якая выдаецца за сапраўдную; падробка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фі́кцыя, -і, ж.

Наўмысна выдуманае становішча, з’ява і пад., якія не адпавядаюць рэчаіснасці і выкарыстоўваюцца як падробка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подде́лка ж.

1. (действие) падро́бліванне, -ння ср., падро́бка, -кі ж.;

2. (подделанная вещь) падро́бка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)