падрама́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падрамлю́ падрэ́млем
2-я ас. падрэ́млеш падрэ́млеце
3-я ас. падрэ́мле падрэ́млюць
Прошлы час
м. падрама́ў падрама́лі
ж. падрама́ла
н. падрама́ла
Загадны лад
2-я ас. падрамі́ падрамі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час падрама́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падрама́ць сов. подрема́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падрама́ць, ‑драмлю, ‑дрэмлеш, ‑дрэмле; зак.

Драмаць некаторы час. Свідраль меў звычку пасля работы пераапрануцца ў піжаму і, пакуль жонка згатуе вячэру, паляжаць з газетай на мяккай канапцы, крыху падрамаць. Дуброўскі. Зліпаліся павекі. Трэба было хоць крыху падрамаць, каб заўтра з новымі сіламі ўзяцца за работу. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подрема́ть сов. падрама́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сосну́ть сов., разг. паспа́ць, падрама́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

драману́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Трохі паспаць, падрамаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

podrzemać

зак. падрамаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

клю́кнуць

‘падрамаць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. клю́кну клю́кнем
2-я ас. клю́кнеш клю́кнеце
3-я ас. клю́кне клю́кнуць
Прошлы час
м. клю́кнуў клю́кнулі
ж. клю́кнула
н. клю́кнула
Загадны лад
2-я ас. клю́кні клю́кніце
Дзеепрыслоўе
прош. час клю́кнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Кірну́ць ’падрамаць, паспаць удзень’ (Сцяшк. Сл.). Ад *кімарнуць да кімарыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кірну́ць

‘падрамаць, паспаць удзень’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. кірну́ кірнё́м
2-я ас. кірне́ш кірняце́
3-я ас. кірне́ кірну́ць
Прошлы час
м. кірну́ў кірну́лі
ж. кірну́ла
н. кірну́ла
Загадны лад
2-я ас. кірні́ кірні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час кірну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)