падрамантава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што (разм.).

Зрабіць невялікі рамонт.

П. абутак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падрамантава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падраманту́ю падраманту́ем
2-я ас. падраманту́еш падраманту́еце
3-я ас. падраманту́е падраманту́юць
Прошлы час
м. падрамантава́ў падрамантава́лі
ж. падрамантава́ла
н. падрамантава́ла
Загадны лад
2-я ас. падраманту́й падраманту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час падрамантава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падрамантава́ць сов., разг. подремонти́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падрамантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Разм. Зрабіць невялікі рамонт; паправіць крыху. Хадзіў [Алёшка] па шкляроў, па водаправодчыкаў — трэба было падправіць адно, пад рамантаваць другое. Лынькоў. Дом за апошнія гады падрамантавалі, павесілі ацынкаваныя вадасцёкавыя трубы, новыя, бліскучыя. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подремонти́ровать сов., разг. падрамантава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

podreperować

зак. падрамантаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

падла́дзіць, -ла́джу, -ла́дзіш, -ла́дзіць; -ла́джаны; зак., што.

1. Падагнаць адно да другога.

П. вось да калёс.

2. Падрамантаваць.

П. боты.

3. Настроіць музычны інструмент на пэўны лад.

П. балалайку.

|| незак. падла́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падрапарава́ць

‘падправіць, падрамантаваць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падрапару́ю падрапару́ем
2-я ас. падрапару́еш падрапару́еце
3-я ас. падрапару́е падрапару́юць
Прошлы час
м. падрапарава́ў падрапарава́лі
ж. падрапарава́ла
н. падрапарава́ла
Загадны лад
2-я ас. падрапару́й падрапару́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час падрапарава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

правары́на, ‑ы, ж.

Абл. Стойла. Цяпер .. [Ігналь] бачыў, што трэба падрамантаваць хлевушок, трэба адгарадзіць праварыны каню і карове. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

vamp up

а) падпра́віць, паднаві́ць, падрамантава́ць

б) вы́думаць, уве́сьці ў зман

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)