падпо́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падпо́льны падпо́льная падпо́льнае падпо́льныя
Р. падпо́льнага падпо́льнай
падпо́льнае
падпо́льнага падпо́льных
Д. падпо́льнаму падпо́льнай падпо́льнаму падпо́льным
В. падпо́льны (неадуш.)
падпо́льнага (адуш.)
падпо́льную падпо́льнае падпо́льныя (неадуш.)
падпо́льных (адуш.)
Т. падпо́льным падпо́льнай
падпо́льнаю
падпо́льным падпо́льнымі
М. падпо́льным падпо́льнай падпо́льным падпо́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падпо́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падпо́льны падпо́льная падпо́льнае падпо́льныя
Р. падпо́льнага падпо́льнай
падпо́льнае
падпо́льнага падпо́льных
Д. падпо́льнаму падпо́льнай падпо́льнаму падпо́льным
В. падпо́льны (неадуш.)
падпо́льнага (адуш.)
падпо́льную падпо́льнае падпо́льныя (неадуш.)
падпо́льных (адуш.)
Т. падпо́льным падпо́льнай
падпо́льнаю
падпо́льным падпо́льнымі
М. падпо́льным падпо́льнай падпо́льным падпо́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падпо́льны подпо́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падпо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца, праходзіць ва ўмовах падполля (у 2 знач.); нелегальны, тайны. Падпольная работа патрабуе канспірацыі. Новікаў. Ад сваіх людзей Заслонаў ужо ведаў, што ў дэпо дзейнічае падпольная камсамольская група, і здагадваўся, хто яе ўзначальвае. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпо́льны llegal;

падпо́льная пра́ца llegale rbeit, ntergrundarbeit f -;

падпо́льная арганіза́цыя ntergrundorganisation f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

падпо́лле, -я, н.

1. Памяшканне пад падлогай, падвал.

Засыпаць бульбу ў п.

2. Арганізацыя, грамадскія групы, якія дзейнічаюць тайна ад улад, а таксама сама дзейнасць у такіх арганізацыях, групах.

Рэвалюцыйнае п.

Ісці ў п.

|| прым. падпо́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ДРУК ПАДПО́ЛЬНЫ ў Вялікую Айчынную вайну,

выданні, якія выпускалі ЦК КП(б)Б, падп. абласныя, міжраённыя, раённыя, парт. і камсамольскія к-ты, партыз. фарміраванні на акупіраванай ням. фашыстамі тэр. Беларусі. Асвятляў становішча на франтах, працу і жыццё насельніцтва ў тыле ворага, міжнар. падзеі. Першымі падп. выданнямі былі лістоўкі і звароты да насельніцтва, машынапісныя газеты і бюлетэні. З канца 1941 у Мінску падп. група А.А.Маркевіча друкавала лістоўкі, у студз.жн. 1942 — малафарматную газ. «Патриот Родины» (выйшла 8 нумароў). Першым нелегальным друкаваным выданнем быў «Вестник Родины» Мінскага падп. гаркома КП(б)Б. Значнай з’явай у Д.п. быў выхад у маі—вер. 1942 4 нумароў газ. «Звязда» тыражом больш за 10 тыс. экз. (адноўлены ў студз. 1943). На тэр. Віцебскай вобл. ў прыфрантавой паласе друкавалася газ. «Віцебскі рабочы». У 1942 друкарскім спосабам выдаваліся 6 раённых, 1 міжраённая газета — органы Клічаўскага, Рудзенскага, Бярэзінскага, Бабруйскага, Віцебскага, Чэрвеньскага падп. райкомаў КП(б)Б. Для ўзмацнення прапагандысцкай работы 15.12.1942 ЦК КП(б)Б прыняў рашэнне стварыць у снеж. 1942 — студз. 1943 10 абл. і 50 раённых падп. друкарняў. У 1943—44 пачалі выходзіць абл. камсамольска-маладзёжныя газеты «Молодой мститель» Баранавіцкага, «Мслодой партизан» Беластоцкага і «Молодежная правда» Вілейскага падп. абкомаў ЛКСМБ. Паліторганы партыз. фарміраванняў, у т. л. партыз. брыгад «Разгром», «Народныя мсціўцы» імя В.Т.Варанянскага, 16-я Смаленская, выдавалі больш за 120 шматтыражных газет. Свае газеты выдавалі антыфашысцкія камітэты. У 1942—43 выходзілі 134 газеты. Усяго за перыяд акупацыі на тэр. Беларусі выдавалася больш за 160 газет. З-за цяжкасцей выпуску, недахопу паперы тыраж падп. газет вагаўся ад некалькіх соцень да тысячы і больш экз., розным быў і іх фармат. Падпольна друкаваліся і распаўсюджваліся звароты ЦК КП(б)Б і ўрада рэспублікі, паліторганаў Чырв. Арміі да насельніцтва, зводкі Саўінфармбюро, лістоўкі, у партыз. фарміраваннях — рукапісныя часопісы, насценныя газеты, баявыя лісткі; распаўсюджваліся і газеты, што выдаваліся ў сав. тыле «Савецкая Беларусь», «За Савецкую Беларусь», «За свабодную Беларусь», сатырычныя выданні «Раздавім фашысцкую гадзіну», «Партызанская дубінка», «Блокнот агитатора-партизана», час. «Беларусь». У падп. газетах часта друкаваліся надзённыя творы бел. пісьменнікаў.

Літ.:

Адамовіч В.С. Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліягр. паказ. Мн., 1975;

Друк Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941—1945) // Булацкі Р.В., Сачанка І.І., Говін С.В. Гісторыя беларускай журналістыкі. Мн., 1979.

Т.Л.Напрэеў.

т. 6, с. 220

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАДПО́ЛЬНЫ І ПАРТЫЗА́НСКІ ДРУК у Вялікую Айчынную вайну,

перыядычныя выданні, якія выпускалі падп. парт., камсамольскія органы, партыз. фарміраванні на часова акупіраванай ням. фашыстамі тэр. Беларусі і распаўсюджвалі сярод насельніцтва. Гл. Друк падпольны.

т. 11, с. 504

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ігуменскі падпольны падрайком РКП(б) 7/232

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Брэсцкі падпольны гарком КП(б)Б 2/436

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)