падо́бнасць, -і, ж.

Тое, што і падабенства (у 1 і 3 знач.).

П. двух трохвугольнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падо́бнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. падо́бнасць
Р. падо́бнасці
Д. падо́бнасці
В. падо́бнасць
Т. падо́бнасцю
М. падо́бнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падо́бнасць ж. подо́бие ср.;

каэфіцые́нт ~ці многавуго́льнікаўмат. коэффицие́нт подо́бия многоуго́льников

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падо́бнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць падобнага, падабенства. Падобнасць гукаў.

2. У геаметрыі — тоеснасць формы пры розных памерах. Падобнасць двух трохвугольнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падобнасць (у геаметрыі) 8/9

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАДО́БНАСЦЬ,

адпаведнасць паміж аднароднымі з’явамі, калі ўсе колькасныя характарыстыкі адной з’явы атрымліваюцца прапарцыянальным пераўтварэннем аднайм. характарыстык другой. Умовы П. вывучае падобнасці тэорыя.

Фіз. П. можна разглядаць як абагульненне геаметрычнай П. 2 геам. фігуры падобныя, калі адносіны ўсіх адпаведных даўжынь аднолькавыя. Гэтыя адносіны наз. каэф. П. або маштабам. Калі маштаб вядомы, то простым множаннем на значэнне маштабу памераў адной геам. фігуры атрымліваюцца памеры другой, падобнай ёй геам. фігуры. Акрамя П. фігур, разглядаецца таксама падобнае пераўтварэнне плоскасці (прасторы). Усякае падобнае пераўтварэнне можна ажыццявіць паслядоўным выкананнем гаматэтыі, руху і адбітку. П. і падобнымі пераўтварэннямі карыстаюцца ў мадэліраванні, чарчэнні і інш. тэхн. дастасаваннях геаметрыі.

М.​У.​Паўлюкевіч.

т. 11, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

падо́бнасць ж. у розн. знач. Ähnlichkeit f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

іза...

Першая састаўная частка складаных слоў-тэрмінаў, якая адпавядае па знач. словам «роўнасць», «падобнасць», напр.: ізалінія, ізапаверхні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

analogy [əˈnælədʒi] n. анало́гія; падабе́нства, падо́бнасць;

by analogy па анало́гіі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

подо́бие ср.

1. (сходство) падабе́нства, -ва ср.;

2. мат. падо́бнасць, -ці ж.;

перспекти́вное подо́бие мат. перспекты́ўная падо́бнасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)