падмя́ць, -дамну́, -дамне́ш, -дамне́; -дамнём, -дамняце́, -дамну́ць; -дамні́; -мя́ты; зак., каго-што.

Наваліўшыся, прыдушыць.

П. пад сябе праціўніка (у барацьбе).

|| незак. падміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падмя́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падамну́ падамнё́м
2-я ас. падамне́ш падамняце́
3-я ас. падамне́ падамну́ць
Прошлы час
м. падмя́ў падмя́лі
ж. падмя́ла
н. падмя́ла
Загадны лад
2-я ас. падамні́ падамні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час падмя́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падмя́ць сов. подмя́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падмя́ць, падамну, падамнеш, падамне; падамнём, падамняце; зак., каго-што.

Наваліўшыся, падабраць пад сябе, прыціснуць, прыдушыць. Вось.. [камбайн] урэзаўся ў густую жытнюю сцяну, паваліў, падмяў яе пад сябе. Васілевіч. Натоўп разагналі. Некалькі чалавек падмялі коньмі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падміна́ць гл. падмяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подмя́ть сов. падмя́ць; падабра́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падміна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падмяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падмя́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падмяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарцава́цца ‘скурчыцца, сагнуцца’ (Сцяшк.), ‘прымасціцца, прылегчы’ (стаўб., Жыв. сл.), скарцава́ць ‘адолець, асіліць, кінуць скруціўшы, зламаўшы’ (Скарбы). Магчыма, да карцець (гл.), параўн. балг. къ́ртя ‘выкарчоўваць, выломваць, разбіваць’, макед. крти ‘ламаць, разбураць’. Значэнне ‘адолець, асіліць’ з ‘падмяць (пад сябе), скруціць’. Па лінгвагеаграфічных і фанетычных прычынах можа разглядацца як запазычанне ці трансфармацыя польск. skarcić ‘паўстрымаць, пакараць, збэсціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падтапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., каго-што.

1. Топчучы нагамі, падмяць пад сябе, раздушыць. Коні падтапталі гусей.

2. Разм. Крыху знасіць абутак. Падтаптаць боты.

•••

Падтаптаць пад ногі — падпарадкаваць сваёй волі, сваёй уладзе; перастаць лічыцца з кім‑, чым‑н. [Лявон:] Гэта парка яшчэ сябе пакажа, хутка ўсю вёску падтопча пад ногі. Козел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)