падмы́ў

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. падмы́ў
Р. падмы́ву
Д. падмы́ву
В. падмы́ў
Т. падмы́вам
М. падмы́ве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падмы́ў, -мы́ву м. подмы́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падмы́ў, ‑мыву, м.

Дзеянне паводле дзеясл. падмываць — падмыць (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подмы́в падмы́ў, -мы́ву м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падмы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падмы́ю падмы́ем
2-я ас. падмы́еш падмы́еце
3-я ас. падмы́е падмы́юць
Прошлы час
м. падмы́ў падмы́лі
ж. падмы́ла
н. падмы́ла
Загадны лад
2-я ас. падмы́й падмы́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час падмы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

БЭ́РА ЗАКО́Н , Бэра — Бабінэ закон, тлумачыць адхіленне цячэння і падмыў берагоў рэк уплывам сутачнага вярчэння Зямлі. Абгрунтаваны ў 1857 К.М.Бэрам, які паказаў, што руславы паток рэк мерыдыянальнага напрамку пад уздзеяннем Карыяліса сілы адхіляецца ў Паўн. паўшар’і ўправа і падмывае правы бераг, у Паўд. — улева і падмывае левы бераг. Франц. вучоны Ж.Бабінэ даказаў, што так адхіляюцца ўсе рэкі, незалежна ад напрамку цячэння. Сіла Карыяліса на экватары роўная нулю і павялічваецца ў напрамку да полюсаў, а сіла адхілення патоку прапарцыянальная масе вады, таму Бэра закон найб. праяўляецца на вял. рэках сярэдніх шырот (Дняпро, Волга, Дунай, Парана, Уругвай і інш.).

т. 3, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

хлуды́

1. Падмыў прыбярэжных дрэў, кустоў, пад карэннямі якіх хаваюцца рыбы, выдры і нарыцы (Віц. Нік. 1895).

2. Нанос у часе разводдзя раслінных рэштак на бераг, кусты і ў заліў (Віц. Нік. 1895).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)