падмыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. падмыць.

2. безас., каго (што). Пра моцнае жаданне, намер зрабіць што-н. (разм.).

Мяне так і падмывала (безас.) паведаміць пра гэта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падмыва́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падмыва́ю падмыва́ем
2-я ас. падмыва́еш падмыва́еце
3-я ас. падмыва́е падмыва́юць
Прошлы час
м. падмыва́ў падмыва́лі
ж. падмыва́ла
н. падмыва́ла
Загадны лад
2-я ас. падмыва́й падмыва́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падмыва́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падмыва́ць несов., в разн. знач. подмыва́ть; см. падмы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падмыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Незак. да падмыць.

2. звычайна безас. Разм. Пра моцнае жаданне што‑н. рабіць (зрабіць). Але іншы раз .. [Ігнася] так і падмывала сарвацца з месца, з крыкам праімчацца ўздоўж платоў і збіць з ног якога-небудзь важнага сямікласніка. Чарнышэвіч. Азёр дзівосных бачыў я нямала, І калі чуў, як гучна славяць іх, Мяне часамі крыкнуць падмывала: «А вы да нас загляньце хоць на міг!». Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падмыва́ць

1. wschen* vt;

2. (берагі) unterspülen vt, unterhölen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

падмы́ць, -мы́ю, -мы́еш, -мы́е; -мы́ты; зак.

1. каго-што. Вымыць ніжнюю частку цела.

П. дзіця.

2. што. Вымыць на скорую руку (разм.).

П. падлогу.

3. што. Размыць знізу.

Вада падмыла берагі ракі.

|| незак. падмыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. падмы́цца, -мы́юся, -мы́ешся, -мы́ецца (да 1 знач.); незак. падмыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. падмыва́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падмыва́нне ср. подмыва́ние; см. падмыва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падмы́ў, ‑мыву, м.

Дзеянне паводле дзеясл. падмываць — падмыць (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падмыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. падмываць (у 1 знач.) — падмыць і падмывацца — падмыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падмыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падмыцца.

2. Зал. да падмываць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)