Падмо́сце

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Падмо́сце
Р. Падмо́сця
Д. Падмо́сцю
В. Падмо́сце
Т. Падмо́сцем
М. Падмо́сці

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падмо́сце

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падмо́сце падмо́сці
Р. падмо́сця падмо́сцяў
Д. падмо́сцю падмо́сцям
В. падмо́сце падмо́сці
Т. падмо́сцем падмо́сцямі
М. падмо́сці падмо́сцях

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падмо́сце, ‑я, н.

Разм.

1. Месца пад мостам. Ноччу так, як і ўдзень, Спіць усё і маўчыць, Толькі недзе струмень У падмосці цурчыць. Хведаровіч. Вада тут у сярэдзіне вясны яшчэ ідзе поўным, імклівым ходам — перавальвае цераз дамбачку.. і, падаючы з метровай вышыні, шуміць і булькоча ў сцюдзёным змроку падмосця. Ракітны.

2. Месца пад падлогаю. Хвошч выбраўся з падмосця, паклаў на месца дошкі і сеў на падлозе. Лупсякоў. Неяк я корпаўся на двары, абкідваў заваліны, каб на зіму праз сцены ў падмосце не забіраліся маразы. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

склеп, пограб, падвал, яма; падмосце (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)