Падлётак1 ’птушаня, якое крыху лятае’ (Янк.), подле́ток (ТС), падлётыш (Мат. Гом.) ’тс’. Рус. подлёток ’тс’. Суфіксальны дэрыват ад падлятаць < лятаць (гл.).

Падлётак2 ’падлетак’ (Гарэц., Др.-Падб., Янк., КЭС, ушац., КЭС лаг.). З польск. podlotek ’тс’, якое да latać, lieceć ’ляцець’. Падлётух ’тс’ (Мат. Гом.) на аснове падлётак з іншай суфіксацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КІРЫ́ЛАЎ (Герман Іларыёнавіч) (н. 15.12.1937, г.п. Шаркаўшчына Віцебскай вобл.),

бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1959). Працаваў на Віцебшчыне ў перыяд. друку, з 1976 уласны карэспандэнт абл. газ. «Віцебскі рабочы» ў Полацку. Друкуецца з 1974. У творах — роздум сучасніка над складанымі праблемамі жыцця, тэма Вял. Айч. вайны: раман «Пах жыта» (1989), аповесць «Сонца тваіх вачэй» (1981), апавяданні «Без крыўды ў сэрцы», «Татава пілотка», «Адажыо» і інш. Аўтар п’есы «У ноч напрадвесні» (1974), нарысаў, гумарэсак.

Тв.:

Падлётак: Апавяданні. Мн., 1983.

т. 8, с. 286

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

По́длетак ’маладая птушка, якая толькі пачала вылятаць з гнязда’, ’блазан, недарослы, дзіця’ (ТСБМ, Некр., Янк. 1, Мат. Гом., ТС), по́дляцень, подлётыш ’птушаня’ (Мат. Гом.), падляту́ха ’дзяўчынка-падлетак’ (Сл. рэг. лекс.). Ад падлятаць < лятаць. Першапачаткова ’птушаня, якое вучыцца лятаць’, потым — ’хлопчык або дзяўчынка ў пераходным узросце’. Параўн. рус. падлётух ’тс’, польск. podlotek ’тс’. Семантыка, несумненна, у выніку узаемадзеяння блізкіх па форме падлётак ’птушаня, якое крыху лятае’ (гл.) і падле́так ’хлопчык або дзяўчынка ў пераходным узросце’ (гл.), ад ле́та ’год’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)