Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
САНА́ЦЫЯ (лац. sanatio лячэнне, аздараўленне) у праве, працэдура конкурснага вядзення справы, якая прадугледжвае пераход права ўласнасці, змену дагаворных і інш. абавязацельстваў, рэарганізацыю, рэструктурызацыю або аказанне фін. падтрымкі даўжніку. Ажыццяўляецца для аднаўлення яго ўстойлівай плацежаздольнасці і ўрэгулявання ўзаемаадносін даўжніка і крэдытораў ва ўстаноўленыя тэрміны. На Беларусі прадугледжана законам «Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)» ад 18.7.2000. Уводзіцца гасп. судом на падставе рашэння сходу крэдытораў ці па ўласнай ініцыятыве ў выпадках, прадугледжаных законам. Рашэнне гасп. суда аб С. падлягае неадкладнаму выкананню. Уводзіцца на тэрмін да 18 месяцаў з дня вынясення рашэння аб яе правядзенні, калі інш. не прадугледжана законам. Пасля заканчэння С. эканам. санкцыі за невыкананне плацежных абавязацельстваў, а таксама сумы прычыненых страт, якія даўжнік абавязаны выплаціць крэдытору, могуць быць прад’яўлены да выплаты ў памерах, што існавалі на дату адкрыцця працэдуры банкруцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
падляга́ць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., чаму.
Адносіцца да ліку асоб, аб’ектаў, на якія распаўсюджваецца што‑н. абавязковае, прымусовае. Падлягаць навучанню. Падлягаць суду. Падлягаць уліку. Падлягаць няўхільнаму выкананню. □ [Рудчанка:] — У лічыце, што ўсе мужчыны, якія падлягаюць мабілізацыі, ідуць у армію.Сіўцоў.Кожны населены пункт.. падлягае дзяржаўнай рэгістрацыі.«Полымя».// Падвяргацца чаму‑н. Не падлягае сумненню, што большая частка іншамоўнай лексікі пранікла ў старабеларускую мову праз польскую.Жураўскі.
падляга́ць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак.да падлегчы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)