Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
падло́ўчысущ., уст. (старший охотник) е́герь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падло́ўчы, ‑ага, м.
Уст.
1. Старшы аб’ездчык; ляснічы. Наўперад ён праз час каторы Быў пры падлоўчым на каморы. Стары ляснічы па-сваему цаніў Міхала, як служаку.Колас.
2. Старшы егер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падло́ўчы
1.уст. (ляснік) (beríttener) Fórstwächter m -s, -;
2.Óberjäger m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
абслуго́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Выконваць работу, звязаную з задавальненнем чыіх‑н. патрэб. Сам жа падлоўчы не належаў да тутэйшага насельніцтва, патрэбы якога абслугоўвала гэта школа.Колас.
2. Выконваць работу, звязаную з эксплуатацыяй чаго‑н. (станка, машыны і пад.). Абслугоўваць адначасова некалькі станкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абвінавачваць, лічыць вінаватым; асуджаць. Лабановіч дагадаўся, што падлоўчы Варанкевіч падняў у доме буру, але не распытваўся аб гэтым, і сама пані падлоўчая чамусь не гаварыла, не вінаваціла свайго мужа.Колас.Дзяжэвіч вінаваціў пастухоў, быццам яны дрэнна пасуць кароў, патрабаваў замяніць іх.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шляхе́тны, ‑ая, ‑ае.
1. У дарэвалюцыйнай Расіі — дваранскі, дваранскага паходжання. Апанас Сажалка, малады ў той час прадзед Міхася Сажалкі, лепшага друга і памочніка Сапегі, не зважаючы на свой шляхетны род, любіў бадзяцца з простымі валачобнікамі.Паслядовіч.
2.Уст. Знешне вытанчаны, высакародны, з вялікім пачуццём годнасці. Шляхетны тон. □ За ўсіх адказаў Змітрок Барташэвіч, саракагадовы халасцяк са шляхетнымі манерамі.Б. Стральцоў.// Які адпавядае існуючым нормам маралі. І не прыйшоў напэўна з тае прычыны, што падлоўчы не лічыў шляхетным пасылаць сына, не пабачыўшыся і не перагаварыўшы з настаўнікам, бо ён тут чалавек новы, незнаёмы.Колас.// Выхаваны, сумленны, высакародны. Шляхетная дзяўчына.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
танцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак., што і без дап.
1. Выконваць які‑н. танец; прымаць удзел у танцы (танцах). Танцаваць вальс. □ Пайшоў танцаваць і пан падлоўчы са сваёю жонкаю.Колас.У калгасным клубе грымела радыёла, моладзь танцавала.Ваданосаў.// Умець выконваць які‑н. танец (танцы). [Пятро:] — Але лепш за ўсіх танцавалі Максім наш і Ліда доктарава.Шамякін.// Выконваць якую‑н. партыю ў балоце. Танцаваць Анежку.
2.перан. Не стаяць на месцы, пераступаць з нагі на нагу; ісці, падскакваючы (пра коней). Чорны конь пад .. [Лук’янскім] танцаваў у лёгкай хадзе.Чорны.// Рухацца (пра розныя прадметы). Бачыць [Тараска], паплавок танцуе неяк надта дробненька. Узяўся за вудзільна, падсек.Юрэвіч.
•••
Танцаваць ад печкі — пачынаць з прывычнага, простага, паўтараючы ўсе дзеянні з самага пачатку.
Танцаваць падчыюдудку — тое, што і скакаць пад чыю дудку (гл. скакаць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́ра, ‑ы, ж.
1. Вецер вялікай разбуральнай сілы, звычайна з дажджом або снегам. Бура ўзнялася. Бура сціхла. □ Дзед з Сымонам пад вярбою Селі буру пераждаць.Колас.Пералівы ветру пераходзяць у буру.Бядуля.
2.перан. Пра сацыяльныя з’явы вялікай гістарычнай важнасці, якія выклікаюць істотныя перамены ў жыцці грамадства. І вось паўстаў крылаты пралетарый, — І бура ўміг з зямлі змяла цара — драпежніка арла.Крапіва.Раскаты рэвалюцыйнай буры ў пралетарскіх цэнтрах Расіі ўскалыхнулі і Беларусь.Івашын.
3. Шум, крык. Лабановіч дагадаўся, што падлоўчы Баранкевіч падняў у доме буру.Колас.[Насця:] — Што ж гэта, памочнікі мае дарагія, у ясны дзень буру паднімаеце?Мележ.//перан. Моцнае душэўнае хваляванне. Бура, якая бушазала ў душы [Пятра] ўсю дарогу, пакрысе сціхала.Шамякін.//перан.; чаго або якая. Яркае гарачае выяўленне пачуццяў. Пасля буры воплескаў шалёных Мы сябе не помнілі ў фінале І свае сапраўдныя імёны У ролях закаханых называлі.Непачаловіч.
•••
Магнітная бура — раптоўнае кароткачасовае, хуткае і незаканамернае змяненне магнітнага поля Зямлі, звязанае з утварэннем і развіццём па Сонцы цёмных плям.
Бура ў шклянцы вады — моцнае хваляванне, гарачая спрэчка з-за дробязных прычын.
Якой бурай прынесла — пра нечаканае з’яўленне непажаданага чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)