падку́ты

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падку́ты падку́тая падку́тае падку́тыя
Р. падку́тага падку́тай
падку́тае
падку́тага падку́тых
Д. падку́таму падку́тай падку́таму падку́тым
В. падку́ты (неадуш.)
падку́тага (адуш.)
падку́тую падку́тае падку́тыя (неадуш.)
падку́тых (адуш.)
Т. падку́тым падку́тай
падку́таю
падку́тым падку́тымі
М. падку́тым падку́тай падку́тым падку́тых

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падку́ты

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падку́ты падку́тая падку́тае падку́тыя
Р. падку́тага падку́тай
падку́тае
падку́тага падку́тых
Д. падку́таму падку́тай падку́таму падку́тым
В. падку́ты (неадуш.)
падку́тага (адуш.)
падку́тую падку́тае падку́тыя (неадуш.)
падку́тых (адуш.)
Т. падку́тым падку́тай
падку́таю
падку́тым падку́тымі
М. падку́тым падку́тай падку́тым падку́тых

Кароткая форма: падку́та.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падку́ты, см. падкава́ны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гак 1, ‑а, м.

1. Востры металічны выступ на чым‑н. (напрыклад, крук у багры, шып у падкове). [Конь] .. быў падкуты на перад, і гакі ў падковах былі не кавальскай работы, а купленыя. Крапіва.

2. Абл. Участак зямлі, які вострым клінам удаецца ў што‑н. Хвалі без ахвоты Абмываюць з гака жвір. Астрэйка.

•••

З гакам — з лішнім, з лішкам.

гак 2, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца ў значэнні дзеяслова гакнуць, гакнуцца. Ляціць звер проста, а з-за дрэва Выскачыў Мядзведзіч — гак у лоб! Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́нкі, ‑нак; адз. няма.

1. Тое, што і сані; невялікія сані. [Камлюк:] — Садзіся, Піліпе, да мяне ў санкі, за дарогу абмяркуем сёе-тое. М. Ткачоў. Люблю, як санкі мчацца з плачам, Пісклявы гімн зіме заводзяць, А конь, падкуты чортам, скача, Нібы па шкле, па гладкім лёдзе. Чарот.

2. Невялікія сані для катання з горан, перавозкі грузаў уручную. Па дровы мы ездзілі з Юзікам і крадком вазілі на малых санках-коўзанках. Якімовіч. На канькі, на санкі, лыжы Зваў фанфарамі каток. А. Александровіч.

3. Спец. Рухомая дэталь некаторых машын і апаратаў, якая па знешняму выгляду нагадвае невялікія сані.

4. Разм. Ніжняя сківіца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)