падкупі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падкуплю́ падку́пім
2-я ас. падку́піш падку́піце
3-я ас. падку́піць падку́пяць
Прошлы час
м. падкупі́ў падкупі́лі
ж. падкупі́ла
н. падкупі́ла
Загадны лад
2-я ас. падкупі́ падкупі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час падкупі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падкупі́ць, -куплю́, -ку́піш, -ку́піць; -ку́плены; зак.

1. каго (што). Схіліць на свой бок грашамі, падарункамі.

П. сведак.

2. перан., каго (што). Выклікаць чым-н. сімпатыю да сябе.

П. усіх сваёй шчырасцю.

3. што і чаго. Купіць дадаткова ў невялікай колькасці.

П. прыпраў для кансервавання.

|| незак. падкупля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. по́дкуп, -у, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падкупі́ць сов., прям., перен. подкупи́ть;

п. све́дак — подкупи́ть свиде́телей;

п. усі́х сваёй дабрато́й — подкупи́ть всех свое́й доброто́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падкупі́ць, ‑куплю, ‑купіш, ‑купіць; зак., каго-што.

1. Пры дапамозе грошай, падарункаў схіліць на свой бок. Падкупіць сведак. □ [Дзед:] — А стары Чапскі, а потым і яго сыны не хацелі аддаць луг сялу, падкупілі каморнікаў, і тыя пераправілі планы. Якімовіч. Іх [камуністаў] не падкупіш і не зломіш І не завабіш іх нічым. Колас.

2. перан. Выклікаць сімпатыю да сябе. Рыбак наўперад для паказу Сам заіграў на дудцы той і падкупіў малога зразу Сваёю шчодрай дабратой. Колас. Андрэю вельмі цяжка было гаварыць, але наіўная шчырасць дзяўчыны неяк падкупіла яго. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкупі́ць, падкупля́ць

1. (схіліць на свой бок) bestchen* vt (чым-н. mit D, durch A);

мяне́ не падку́піш ich lsse mich nicht bestchen;

2. перан. (выклікаць сімпатыю да сябе) bestchen* vt (чым-н. durch A);

яна падкупі́ла яго сваёй ве́тлівасцю sie bestch ihn durch ihre Frundlichkeit

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

по́дкуп гл. падкупіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подкупи́ть сов., прям., перен. падкупі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непадку́пны, -ая, -ае.

Такі, якога нельга падкупіць; сумленны.

Н. чалавек.

|| наз. непадку́пнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падку́плены прям., перен. подку́пленный; см. падкупі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падкупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да падкупіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)