падкрэ́сліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

1. Правесці рыску пад чым-н.

П. галосныя ў словах.

2. перан. Асабліва выдзеліць, звяртаючы ўвагу на што-н.

П. сваю думку.

П. адмоўныя рысы героя.

|| незак. падкрэ́сліваць, -аю, -аеш, -ае; наз. падкрэ́сліванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падкрэ́сліць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падкрэ́слю падкрэ́слім
2-я ас. падкрэ́сліш падкрэ́сліце
3-я ас. падкрэ́сліць падкрэ́сляць
Прошлы час
м. падкрэ́сліў падкрэ́слілі
ж. падкрэ́сліла
н. падкрэ́сліла
Загадны лад
2-я ас. падкрэ́слі падкрэ́сліце
Дзеепрыслоўе
прош. час падкрэ́сліўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падкрэ́сліць сов.

1. (провести черту под строчкой, выделить строку) подчеркну́ть;

2. перен. (обратить чьё-л. внимание на что-л. значительное, важное) подчеркну́ть; вы́пятить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падкрэ́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

1. Правесці лінію, рыску пад радком, літарай і пад. Падкрэсліць галосныя.

2. перан. Звярнуць чыю‑н. увагу на што‑н. важнае, значнае. [Леаніду Аляксеевічу] хацелася падкрэсліць сваю думку больш канкрэтнымі прыкладамі і больш яркімі фарбамі. Якімовіч. // Выдзеліць голасам, інтанацыяй найбольш важнае месца. — Таварышы! Старому трэба дапамагчы. Трэба вызваліць яго сына. Трэба! — падкрэсліў [камандзір].. апошняе слова. Колас. // Зрабіць больш адчувальным; зрабіць такім, што кідаецца ў вочы. Падкрэсліць адмоўныя рысы героя. □ Начное здарэнне падкрэсліла .. [адзіноту], зрабіла фізічна адчувальнай. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкрэ́сліваць, падкрэ́сліць

1. (правесці лінію) unterstréichen* vt;

падкрэ́сліваць гало́сныя ў сло́ве [асо́бныя сло́вы] die Vokále im Wort [éinzelne Wörter] unterstréichen*;

2. перан. betónen vt, besónders hervórheben*, unterstréichen* vt;

я хаце́ў бы падкрэ́сліць, што… ich möchte betónen, dass…;

яму хаце́лася падкрэ́сліць сваю ду́мку больш канкрэ́тнымі пры́кладамі er wóllte séinen Gedánken durch konkréte Béispiele unterstréichen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пападкрэ́сліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Падкрэсліць усё, многае.

П. складаныя словы ў сказе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подчеркну́ть сов., в разн. знач. падкрэ́сліць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падчыркну́ць

‘падкрэсліць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падчыркну́ падчыркнё́м
2-я ас. падчыркне́ш падчыркняце́
3-я ас. падчыркне́ падчыркну́ць
Прошлы час
м. падчыркну́ў падчыркну́лі
ж. падчыркну́ла
н. падчыркну́ла
Загадны лад
2-я ас. падчыркні́ падчыркні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час падчыркну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нападкрэ́сліваць сов. (во множестве) подчеркну́ть; см. падкрэ́сліць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падкрэ́сліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падкрэсліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)