падкры́лак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падкры́лак падкры́лкі
Р. падкры́лка падкры́лкаў
Д. падкры́лку падкры́лкам
В. падкры́лак падкры́лкі
Т. падкры́лкам падкры́лкамі
М. падкры́лку падкры́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падкры́лак, -лка м., ав. подкры́лок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падкры́лак, ‑лка, м.

1. Спец. Прылада на крыле самалёта для павелічэння яго падымальнай сілы.

2. Тое, што і падкрылле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подкры́лок техн. падкры́лак, -лка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КРЫЛО́ лятальнага апарата,

нясучая нерухомая паверхня самалёта, вінтакрыла, планёра, крылатай ракеты і інш. лятальных апаратаў (ЛА), прызначаная пераважна для стварэння аэрадынамічнай сілы. З дапамогай К. забяспечваецца таксама ўстойлівасць і кіравальнасць ЛА.

Складаецца з падоўжных (ланжэроны, стрынгеры) і папярочных (нервюры) сілавых элементаў і жорсткай абшыўкі. Есць К. са зменнай у палёце стрэлападобнасцю. На К. размяшчаюцца перадкрылкі, закрылкі, шчыткі, інш. сродкі механізацыі К. і органы кіравання (элероны, элевоны, інтэрцэптары), а часам апоры шасі і рухавікі. Унутры К. размяшчаюць паліва, ч. абсталявання, камунікацый, зброю і інш. Тэорыю К. распрацоўвалі М.Я.Жукоўскі, С.А.Чаплыгін, С.​А.​Хрысціяновіч, Г.​Глаўэрт і інш.

Крыло самалёта: 1 — падкрылак; 2 — стрынгер; 3 — нервюра; 4 — абшыўка; 5 — інтэрцэптар, 6 — элерон; 7 — двухшчылінны закрылак; 8 — ланжэрон.

т. 8, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)