падко́шаны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падко́шаны падко́шаная падко́шанае падко́шаныя
Р. падко́шанага падко́шанай
падко́шанае
падко́шанага падко́шаных
Д. падко́шанаму падко́шанай падко́шанаму падко́шаным
В. падко́шаны (неадуш.)
падко́шанага (адуш.)
падко́шаную падко́шанае падко́шаныя (неадуш.)
падко́шаных (адуш.)
Т. падко́шаным падко́шанай
падко́шанаю
падко́шаным падко́шанымі
М. падко́шаным падко́шанай падко́шаным падко́шаных

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падко́шаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падко́шаны падко́шаная падко́шанае падко́шаныя
Р. падко́шанага падко́шанай
падко́шанае
падко́шанага падко́шаных
Д. падко́шанаму падко́шанай падко́шанаму падко́шаным
В. падко́шаны (неадуш.)
падко́шанага (адуш.)
падко́шаную падко́шанае падко́шаныя (неадуш.)
падко́шаных (адуш.)
Т. падко́шаным падко́шанай
падко́шанаю
падко́шаным падко́шанымі
М. падко́шаным падко́шанай падко́шаным падко́шаных

Кароткая форма: падко́шана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падко́шаны в разн. знач. подко́шенный;

1-3 см. падкасі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падко́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падкасіць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подко́шенный прям., перен. падко́шаны;

упа́л как подко́шенный упа́ў як падко́шаны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

звалі́цца 1, звалюся, звалішся, зваліцца; зак.

1. Упасці адкуль‑н., з чаго‑н. Афіцэр, які зваліўся з лесак, моцна пабіў сабе спіну аб сасновы корч. Колас. [Таня] неасцярожна кранула стол, шклянка звалілася на падлогу і са звонам разбілася. Шахавец. // Упасці параненым, падбітым, забітым. У жахлівай неразбярысе бою ніхто не заўважыў нават, як зваліўся .. [Сярожа], падкошаны разрыўной куляй. Асіпенка. Некалькі параненых чалавек звалілася на зямлю. Чорны. // Упасці ад стомы. Патапчык ускочыў у гушчар і, прабегшы сажняў дзвесце, ад стомы зваліўся на купіну. Чарнышэвіч. // перан.; на каго-што. Раптоўна выпасці, дастацца каму‑н. на долю. Мінула з тыдзень часу, і новая бяда-напасць звалілася на дзеда Мікалая. Якімовіч. // перан.; з каго-чаго і без дап. Перастаць турбаваць каго‑н., знікнуць (пра цяжкі душэўны стан, клопаты і пад.). [Таццяна] спынілася і лёгка ўздыхнула. Велізарны цяжар небяспекі, які балюча ціснуў на сэрца апошнія кіламетры, зваліўся адразу. Шамякін. Усё благое звалілася з .. [Сымонавай] душы і знікла. Чарнышэвіч.

2. Разм. Захварэць (звычайна моцна, сур’ёзна). Ён увесь час дрэнна адчуваў сябе і, нарэшце, зваліўся.

•••

Гара з плячэй звалілася гл. гара.

Зваліцца з ног — знемагчыся, злегчы ад хваробы, працы, гора і пад.

Зваліцца з плячэй — зусім знасіцца (пра адзенне).

Карона з галавы не зваліцца гл. карона.

Як з неба зваліўся — а) нечакана з’явіўся; раптоўна адбыўся, здарыўся; б) не разумее таго, што адбываецца навокал.

звалі́цца 2, ‑ліцца; зак.

Атрымацца ў выніку валення (пра вырабы з воўны, пуху). Сукно добра звалілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)