падко́рнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падко́рнік падко́рнікі
Р. падко́рніка падко́рнікаў
Д. падко́рніку падко́рнікам
В. падко́рніка падко́рнікаў
Т. падко́рнікам падко́рнікамі
М. падко́рніку падко́рніках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падко́рнік, ‑а, м.

Плоскае бурае ці чорнае насякомае, якое жыве на кары, пад карой дрэў. З поспехам вудзіць на чарвякоў, лічынак, розных падкорнікаў можна вясной або ўвосень. Матрунёнак. — На паспеў падысці да абгарэлай сасны, памятаеце, дзе мы з вамі падкорнікаў шукалі, а нехта як выскачыць з лесу ды як запляскае. Ігнаценка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАДКО́РНІКІ (Aradidae),

сямейства насякомых атр. клапоў. Больш за 100 родаў, каля 1000 відаў. Пашыраны па ўсёй сушы. Жывуць на кары, пад карой дрэў (адсюль назва). На Беларусі каля 30 відаў, з іх найб. трапляюцца П. бярозавы (Aradiis betulae), звычайны (A corticalis), хваёвы (A. cinnamomeus).

Даўж. да 1,1 см. Галава даўгаватая, размешчана паміж 4-членікавымі вусікамі. Цела пляскатае, бурае ці чорнае. Надкрылы не закрываюць краі брушка. Лапкі 2-членікавыя. Кормяцца сокамі дрэў (чым шкодзяць дрэвастою), міцэліем грыбоў. Развіццё з няпоўным ператварэннем.

С.​Л.​Максімава.

Падкорнік хваёвы.

т. 11, с. 499

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)