Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
падко́ва, -ы, мн. -ы, -ко́ў, ж.
1. Жалезная тоўстая дугападобная пласціна, якая прыбіваецца да конскага капыта для засцярогі ад пашкоджання і слізгацення.
2. Наогул — усякі прадмет або размяшчэнне чаго-н. у такой форме.
|| памянш.падко́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -ко́вак, ж.
|| прым.падко́ўны, -ая, -ае.
Падкоўнае жалеза.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падко́важ. подко́ва
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падко́ва, ‑ы, ж.
1. Жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб пазбегнуць слізгацення. Верхавыя падковы. □ Брук грыміць стукатам колаў і конскіх падкоў.Скрыган.//перан. Тое, што нагадвае форму такой пласціны. За домам — прастор сенажацяў аж да спавітай смугой падковы лесу.Навуменка.Невялічкая рэчка падковай агінала гуту.Гурскі.
2. Металічная пласцінка дугападобнай формы, якая прыбіваецца пад абцас абутку. Гаворачы,.. [Андрэй Клыга] паволі хадзіў па краі сцэны, грузна згінаючы ногі ў каленях і бразгаючы па сухіх дошках адстаўшымі падковамі ботаў.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падко́важ Húf¦eisen n -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Падко́ва ’жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты’. Агульнаславянскае: рус.подко́ва, укр.підко́ва, ст.-рус.подкова (1576 г.), польск.podkowa, славен.podkòva і г. д. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад падкаваць < каваць (гл.) (Брукнер, 279; Махэк, 285).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падко́ва Поле, якое мае форму падковы (Слаўг.).
□ ур. Падкова (поле) каля в. Папоўка Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
падко́ўкагл.падкова.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падко́ўныгл.падкова.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
подко́вападко́ва, -вы ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)