падкле́іць, -е́ю, -е́іш, -е́іць; -е́ены; зак., што.

Наклеіць пад чым-н., дадаць, прыклеіўшы.

П. назву пад малюнкам.

П. геаграфічную карту.

|| незак. падкле́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падкле́йка, -і, ДМ -е́йцы, ж. і падкле́йванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падкле́іць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падкле́ю падкле́ім
2-я ас. падкле́іш падкле́іце
3-я ас. падкле́іць падкле́яць
Прошлы час
м. падкле́іў падкле́ілі
ж. падкле́іла
н. падкле́іла
Загадны лад
2-я ас. падкле́й падкле́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час падкле́іўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падкле́іць сов. подкле́ить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падкле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.

1. Прыклеіць што‑н. пад чым‑н. Падклеіць назву пад малюнкам. // Прыклеіць што‑н. знізу, спадыспаду. Падклеіць падноскі да падэшваў.

2. Падрамантаваць што‑н., змацоўваючы клеем. Падклеіць геаграфічную карту. □ Андрэй.. [балалайку] падклеіў, тое-сёе падкляпаў, напяў струны і стаў вучыцца іграць. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пападкле́йваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Падклеіць усё, многае.

П. старонкі ў кніжцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подкле́ить сов. падкле́іць, мног. пападкле́йваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падкле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падклеіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкле́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падклейваць — падклеіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

podkleić

зак. падклеіць;

podkleić płótnem — падклеіць палатном

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пападкле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Падклеіць усё, многае. Пападклейваць старонкі ў кніжцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)