падкле́цце

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падкле́цце падкле́цці
Р. падкле́цця падкле́ццяў
Д. падкле́ццю падкле́ццям
В. падкле́цце падкле́цці
Т. падкле́ццем падкле́ццямі
М. падкле́цці падкле́ццях

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падкле́цце ср., разг. подкле́ть ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падкле́цце, ‑я, н.

Ніжні або падвальны (звычайна нежылы) паверх драўлянага дома, што выкарыстоўваецца для захоўвання чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАДКЛЕ́ЦЦЕ ў драўляным дойлідстве,

ніжні, звычайна нежылы паверх дома ці гасп. пабудовы. П. ў сял. буд-ве на Беларусі сустракаліся рэдка, пераважна на ПнУ. Вядомы ў сядзібным і замкавым дойлідстве 16—18 ст. У П. жылых дамоў размяшчалі каморы, стайні і інш. гасп. памяшканні, часам жыллё прыслугі, кухню, пякарню. Рабілі П. ў некат. гасп. збудаваннях (клецях, свірнах). Ролю П. ў гар. жыллі 18 — пач. 20 ст. нярэдка выконвалі ніжнія мураваныя паверхі, дзе размяшчаліся складскія памяшканні, крамы, майстэрні.

т. 11, с. 499

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

падкле́цце Месца пад клеццю (Нас., Слаўг.). Тое ж падкле́тнішча, падкле́тніцічча, падкле́цічча (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

подкле́ть ж. падкле́цце, -цця ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)