падкаці́цца, -качу́ся, -ко́цішся, -ко́ціцца; зак.

1. Коцячыся, наблізіцца ці закаціцца пад што-н.

Шарык падкаціўся пад канапу.

2. Тое, што і падкаціць (у 3 знач.).

Слёзы падкаціліся пад горла.

3. перан., да каго. Лісліва звярнуцца да каго-н., дамагаючыся чаго-н. (разм.).

|| незак. падко́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падкаці́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падкачу́ся падко́цімся
2-я ас. падко́цішся падко́ціцеся
3-я ас. падко́ціцца падко́цяцца
Прошлы час
м. падкаці́ўся падкаці́ліся
ж. падкаці́лася
н. падкаці́лася
Загадны лад
2-я ас. падкаці́ся падкаці́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час падкаці́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падкаці́цца сов.

1. в разн. знач. подкати́ться;

ша́рык ~ці́ўся пад кана́пу — ша́рик подкати́лся под дива́н;

2. подольсти́ться;

п. да каго́е́будзь — подольсти́ться к кому́-л.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падкаці́цца, ‑качуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.

1. Коцячыся, наблізіцца. Да ног Каваля падкацілася пустое вядро, ён адкінуў яго. Савіцкі. // Закаціцца куды‑н., пад што‑н. Мячык падкаціўся пад ганак.

2. перан. Разм. Хутка падысці, падбегчы да каго‑, чаго‑н. Макар, я ўжо ўзяў білеты, — падкаціўся да мяне круглячок Шаевіч. Сабаленка. Да.. [Шыковіча] падкаціўся Гамбіцкі, выхапіў з кішэні вялікую хустку, абмахнуў ёю твар. Шамякін.

3. перан. Аб раптоўным пачуцці болю, жаласлівасці і пад. У дзеда Талаша задрыжалі рукі і ногі, і востры боль падкаціўся к самаму сэрцу. Колас. Слёзы бяссілля падкаціліся да горла. Шахавец.

4. перан. Разм. Лісліва звярнуцца да каго-небудзь, дамагаючыся чаго‑н. Злодзей і ашуканец, чалавек без сумлення і сораму, .. [Халуста] хутка і так спрытна падкаціўся да пана, што стаў яго першым дарадчыкам. Чарнышэвіч. // Падлашчыцца да жанчыны. [Матушка:] — [Панна Людміла] цяпер тут, у пісара. Вечарам у пісара бліны будуць. Вось вы і падкаціцеся да яе. Яна дзяўчына сімпатычная. Колас.

•••

Ком падкаціўся да горла гл. ком.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падко́чвацца гл. падкаціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подкати́ться в разн. знач. падкаці́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падко́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падкаціцца.

2. Зал. да падкочваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падко́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. падкочваць — падкаціць (у 1, 2 знач.) і падкочвацца — падкаціцца (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Непадле́глы ’незалежны’ (БРС, ТСБМ), непадле́гласць ’незалежнасць, самастойнасць’ (там жа), неподле́глый ’незалежны, свабодны; непадуладны, непадначалены’ (пач. XVI ст., КГС). Хутчэй за ўсё запазычана з польск. niepodległy, niepodległość ’тс’ як юрыдычны тэрмін, чым тлумачыцца адсутнасць у гаворках, параўн. дыял. подлега́ць ’падыходзіць’, подле́гціпадкаціцца, падлашчыцца’ (ТС) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падко́чвацца несов.

1. в разн. знач. подка́тываться;

2. подольща́ться;

1, 2 см. падкаці́цца;

3. страд. подка́тываться; см. падко́чваць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)